БЛАГАДАЦЬ ТРОХ СВЯТЫХ
БЛАГАДАЦЬ ТРОХ СВЯТЫХ адчуваем у царкве іконы Багародзіцы “Взыскание погибших” г. Лунінца. У першы дзень зімы адбыўся акафіст перад мошчамі, якія дастаўлены з Троіца-Сергіевай лаўры.
Такім цудадзеным чынам увянчалася паломніцкая паездка настаяцеля. Іерей Сергій Крышталь упершыню наведаў абіцель Сергія Раданежскага, у гонар якога атрымаў сваё імя. Манахі, ураджэнцы Беларусі, зрабілі падарунак новаму храму на Палессі – перадалі мошчы трох святых. Кожны з іх мае вялікую вядомасць у праваслаўі.
Прападобны Максім Грэк (XV-XVI ст.) быў запрошаны ў Расію для перакладу на славянскую мову богаслужбовых кніг, з чым паспяхова справіўся. Аднак, калі князь хацеў скасаваць шлюб з жонкай, абвінаваціўшы яе ў бясплодстве, вучоны манах не благаславіў уладара. Максіма Грэка пасадзілі ў цямніцу, а праз 6 год турмы выслалі ў Цвер. Толькі праз 20 год была знята царкоўная забарона. Жыццё святога завяршылася ў лаўры. Яго лік адлюстроўваецца на іконе Сабора Раданежскіх Святых.
Парушыўшы храналогію жыццяў, другім назавем Патрыярха Ціхана (у міру Васілій Іванавіч Белавін, 1865-1925). Ён заняў першасвяціцельскі прастол у 1917-ым і ўсімі намаганнямі супрацьстаяў бязбожнай уладзе. Яму давялося выпрабаваць турэмнае зняволенне, спробы забойства. Яго ўзыходжанне на Галгофу пакутніка суправаджалася думкамі: “Няхай імя маё загіне ў гісторыі, толькі б была карысць Царкве…”. Яго запавет надзённы і цяпер: “Перамагайце зло дабром!”.
Мітрапаліт Маскоўскі, свяціцель Філатрэт (у міру Васіль Міхайлавіч Драздоў, 1783-1867), быў не толькі буйнейшым багасловам ХІХ стагоддзя, але і акадэмікам Імператарскай Расійскай акадэміі па аддзяленню рускай мовы і славеснасці. Сучаснікі называлі яго “нядрэмлючым вокам думкі”. Менавіта ён склаў маніфест 19 лютага 1861 года аб вызваленні сялян. Аматарам літаратуры вядомы па дыялогу з Аляксандрам Пушкіным. У дзень сваго 29-годдзя паэт песімістычна напісаў:
Дар напрасный, дар случайный,
жизнь, зачем ты мне дана?..
Прачытаўшы верш у альманахуn “Северные цветы”, свяціцель адказаў таксама паэтычна. Яго словы дагэтуль служаць падтрымкай для многіх людзей:
Не напрасно, не случайно
Жизнь от Бога мне дана,
Не без воли Бога тайной
И на казнь осуждена.
Сам я своенравной властью
Зло из темных бездн воззвал.
Сам наполнил душу страстью,
Ум сомненьем взволновал.
Вспомнись мне, забвенный мною!
Просияй сквозь сумрак дум
И созиждется Тобою
Сердце чисто, светел ум.
Паэт зразумеў гэта і адгукнуўся на параду ўдзячнымі радкамі:
…И ныне с высоты духовной
Мне руку простираешь ты,
И силой кроткой и любовной
Смиряешь буйные мечты.
Разам з настаяцелем вернікі ўкленчана маліліся каля святынь дзеля спакою і дабрабыту роднага краю.