Услед за ліцэем ГІМНАЗІІ ІСЦІ ДА ХРАМА
Урачыстае закрыццё другой змены профільнага аздараўленчага лагера “Зямляне” адбылося ў храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” г. Лунінца.
Як вядома, вучні і настаўнікі ліцэя актыўна ўдзельнічаюць у богаўгодных справах, увасабляючы ў грамадства хрысціянскія пачуцці дабрыні і міласэрнасці. Дзеці і дарослыя шмат дапамагаюць непасрэдна храму і цяпер, калі на царкоўным двары будуецца асобна размешчаная звонніца.
Настаяцель іерэй Сергій Крышталь шчыра падзякаваў калектыву і падарыў прэстыжнай навучальнай установе, якая з верасня будзе пераўтворана ў гімназію, фотаальбомы на нямецкай і англійскай мовах. У сваю чаргу дырэктар “Зямлян” Ірына Аляксандраўна Грушэўская выказала ўдзячнасць свяшчэнніку за рэгулярныя духоўныя гутаркі з ліцэістамі і спадзяванне, што выдатная практыка правядзення штотыднёвых урокаў бацюшкі працягнецца і ў гімназіі.