| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

“НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…”

Автор: ТАЦЦЯНА КАНАПАЦКАЯ. ФОТА ТАМАРЫ СОЦ..

Свяшчэнаслужыцелям, якім Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс, а часта – і пазбавіла жыцця, былі прысвечаны VII Свята-Андрэеўскія чытанні ў Лунінцы.

 

Сёлета традыцыйная сустрэча як рэгіянальны этап агульнага мерапрыемства Беларускага Экзархата і Маскоўскай Патрыярхіі ўключана ў Калядныя адукцыйныя чытанні. Яны адбудуцца ў 25-ы раз і маюць тэму: “1917-2017: урокі стагоддзя”. Не ўдалося тым, “хто быў нічым” (па словах рэвалюцыйнага гімна), выкрэсліць з гісторыі краіны тое “разумнае, добрае, вечнае”, што паступова аднаўляецца.


Гэта датычыць і імёнаў людзей, якіх знішчылі фізічна, але іх подзвіг у імя Хрыста дагэтуль асвятляяе нам шлях у складаных жыццёвых сітуацыях; і выхаваўчых метадаў даўніны, што могуць быць карыснымі ў сучаснасці.

 

Як зрабіць больш плённым супрацоўніцтва Царквы і Дзяржавы? Аб гэтым разважалі ўдзельнікі педагагічных чытанняў. Але “ўрокі стагоддзя” адбыліся і для навучэнцаў політэхнічнага каледжа. Дырэктар Андрэй Рыгоравіч Баўкуновіч станоўча ацаніў эксперымент:

 

–Перад пачаткам чытанняў прадстаўнікі духавенства выступілі ў кожнай групе каледжа. Юнакі і дзяўчаты павінны ведаць аб трагедыях, праз якія давялося прайсці старэйшым пакаленням, каб не дапусціць падобнага ў будучым. Сучаснай моладзі неабходна паказваць шлях да храма, які быў забаронены яшчэ нават іх бацькам. У выбары “рабіць жыццё з каго” арыенцірамі і ў свецкім грамадстве з’яўляюцца свяшчэннікі, якія не здрадзілі веры. У гэтым сэнсе слову “духоўнасць” адпавядае паняцце “патрыятызм”…

 

Гутаркі на духоўныя тэмы правялі настаяцелі храмаў протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч (храм мцц. Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі в. Багданаўка), іерэй Іаан Пятрэнка (Свята-Параскевінскі храм в. Бастынь), іерэй Алексій Ільючык (храм Новамучанікаў і Спаведнікаў Беларускіх в. Красная Воля), іерэй Георгій Філіновіч (клірык Крыжаўзвіжанскага храма г. Лунінца) і іншыя мясцовыя бацюшкі.

 

На чытаннях прагучалі даклады аб двух свяшчэннамучаніках. Злачыннай “тройкай” быў прыгавораны да расстрэлу св. Іаан Панкратовіч (+1937), свяшчэннік з в. Чыжэвічы (цяпер Салігорскі раён). У пачатку ХХ стагоддзя ён служыў у нашым краі. Аб праслаўленым папярэдніку, які пабудаваў Спаса-Прэабражэнскі храм в. Язвінкі, паведаміў цяперашні настаяцель, кандыдат багаслоўя, протаіерэй Сергій Чыж… Побач з іконай апостала Андрэя Першазванага знаходзіліся дзве працы філосафа Мікалая Бярдзяева (высланага пасля рэвалюцыі з Расіі на сумна вядомым “эмігранцкім” цеплаходзе). Як і яшчэ больш за 70 рарытэтных выданняў з асабістай бібліятэкі настаяцеля храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) г. Лунінца іерэя Сергія Крышталя, яны складалі выставу “Духоўная спадчына ў кнігах”. Іх можна назваць духоўнымі святынямі – гэтыя дзве кнігі належалі свяшчэннамучаніку Дзімітрыю Кляпініну (+1944). Апынуўшыся ў Францыі, ён набыў багаслоўскую адукацыю і пазней духоўна акармляў славуты інтэрнат маці Марыі (Скабцовай). Іх закатавалі фашысты… Прэзентацыю аб святым падрыхтавала навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Ірына Леанідаўна Бусько…

 

Некаторыя свяшчэннікі вытрымалі выпрабаванні рэпрэсіямі і засталіся адданымі веры. У 1930-ых у Лахве служыў бацюшка, пазней пераведзены ў в. Целяханы Івацэвіцкага раёна, дзе пабудаваў храм. У 1949-ым протаіерэй Іаан Струкоўскі быў арыштаваны і 7 год знаходзіўся ў заключэнні. Вярнуўшыся, ён аднавіў прыход, добраўпарадкаваў царкву, каб, як гаварыў людзям, “мне і вам прыемна сустракацца і ўзносіць нашы сумесныя малітвы да Усявышняга”. Аб моцным духам свяшчэнніку расказаў настаяцель храма Ражджаства Багародзіцы в. Лахва протаіерэй Валерый Скрабец… Дыякан Крыжаўзвіжанскага храма г. Лунінца а. Іаан Сабалеўскі пасля вайны быў рукапаложаны ў свяшчэнніка і нёс пастарскае служэнне ў Нью-Йорку (ЗША). На падставе следчай справы і іншых архіўных дакументаў паведамленне аб ім зрабіў кандыдат багаслоўя, клірык Свята-Варварынскага сабора г. Пінска, кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Пінскай епархіі протаіерэй Сергій Рабой… Лунінецкі дыякан, чый дом па вуліцы Чырвоная дагэтуль служыць людзям, завяршыў зямны шлях у 1966-ым; бацюшка з Целяханаў – праз 25 год. Абодва рэабілітаваны ў 1990-ыя – пасля смерці.

 

Свяшчэннік, імя якога злучае наш край і вёску Хойна Пінскага раёна, – протаіерэй Вячаслаў Наўроцкі. У 1920-ыя былы афіцэр царскай арміі выкладаў у школе в. Вулька 2. Стаўшы свяшчэннікам, старую драўляную царкву з Лунінца перавёз па месцы служэння і аднавіў. Затым быў пераведзены ў в. Марочна Палескай епархіі. Цяпер гэта паселішча знаходзіцца ў Зарэчненскім раёне Ровеншчыны (Украіна). Настаяцель Свята-Параскевінскага храма протаіерэй Павел Дубінец падрыхтаваў расказ аб папярэдніку, якога мясцовыя жыхары лічаць сваім абаронцам у гады фашысцкай акупацыі. Ён здолеў дыпламатычна паводзіць сябе з немцамі і бандэраўцамі, а партызанам аказваў садзейнічанне. Пасля Вялікай Айчыннай ужо ветэраны вайны абаранілі бацюшку і царкву ад атэістычных улад.

 

Свята-Андрэеўскія чытанні ўшаноўваюць апостала Андрэя Першазванага, а таксама і айца Андрэя Бярнадскага, дзякуючы намаганням якога ў Лунінцы пабудаваны Крыжаўзвіжанскі храм. Ён быў асвячаны 4 лістапада, у свята Казанскай іконы Божай Маці, 95 год таму. Фрагменты гісторыі ў фотаздымках, на якіх адлюстраваны і героі паведамленняў, былі прадстаўлены на стэндзе.

 

Сапраўдныя адкрыцці для ўдзельнікаў чытанняў утрымліваліся ў выступленнях іх калег. Благаверны князь Расціслаў (у хрышчэнні Міхаіл) (+1167) па праву лічыцца “будаўніком беларускіх земляў” – на Магілёўшчыне ім закладзены гарады Прапошаск (цяпер Слаўгарад), Крычаў, Мсціслаўль. У наступным годзе адзначым 850-годдзе святога, аб якім паведаміла настаўніца СШ №1 г. Лунінца Аксана Міхайлаўна Рыбчынская. Народны пясняр Якуб Колас не паддаўся духу часу, праўдзіва маляваў набожнасць нашых продкаў. Аб хрысціянскай душы беларуса на падставе славутай паэмы “Новая зямля” распавяла настаўніца Багданаўскай СШ Вера Канстанцінаўна Ільючык.

 

“Намеры ў сэрцы чалавека – глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх”. Цытатай з прытчаў пачаў даклад кандыдат багаслоўя, кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі протадыякан Андрэй Гарбуноў (Свята-Пакроўскі храм г. Баранавічы). Надзвычай карыснымі былі філасофскія парады, што “парадак у вобразах і ўяўленнях” дапамагаюць усталяваць “Лісты аб духоўным жыцці” свяціцеля Феафана Затворніка.

 

Улічыўшы прапановы педагогаў аб тым, каб надаць чытанням і форму дыялогаў, пленарнае пасяджэнне працягнулася ў секцыях.

 

Тэму “Праваслаўе ў сучасным свеце” абмеркавалі кандыдат багаслоўя, кіраўнік прэс-службы Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў разам з бібліятэкарамі на чале з Ірынай Пятроўнай Раманчук (гімназія г. Лунінца). Агляд новых паступленняў духоўнай літаратуры зрабіла галоўны бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Іна Васільеўна Бушыла.

 

“Духоўныя пытанні ў медыя-прасторы” выклікалі цікавасць выкладчыкаў літаратуры. Разам з а. Андрэем Гарбуновым сукіраўніком секцыі была намеснік дырэктара СШ №2 г. Лунінца Наталля Вітальеўна Бойка.

 

Сацыяльных педагогаў, псіхолагаў і арганізатараў сабрала секцыя “Сям’я – гэта малая царква”. Яе вялі намеснік дырэктара Дзятлавіцкай СШ Ірына Міхайлаўна Молчан і кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі, які падзяліўся практычным вопытам работы з сацыяльна ўражлівымі катэгорыямі насельніцтва.

 

Секцыя “Праваслаўнае краязнаўства” аб’яднала настаўнікаў гісторыі. Вялі яе метадыст Вольга Сяргееўна Скрыпель і а. Сергій Рабой. Расповядам аб паломніцве па святынях Пінскай епархіі зацікавіла педагог-псіхолаг гімназіі №2 г. Пінска Ганна Анатольеўна Свірыдэнка.

 

Самую вялікую колькасць удзельнікаў чытанняў прадстаўлялі класныя кіраўнікі. У секцыі “Культура як мост да духоўнасці” працягнулі дзве пачатыя ў мінулым годзе тэмы. “Устами нечистивых разрушается град” – так назвала выступленне аб барацьбе з брыдкаслоўем намеснік дырэктара СШ в. Вулька 1 Алена Аляксандраўна Стасюк. Даглядаць магілы памёршых настаўнікаў заклікала актывіст раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Іванаўна Казанкова.

 

Гэту секцыю вялі загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Мікалаеўна Ярмаковіч і кандыдат багаслоўя, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі іерэй Віктар Сачкоўскі, якія ўрачыста адкрывалі чытанні. Падзячнымі лістамі аддзела ўзнагароджаны арганізатары ІІ злёту праваслаўнай моладзі “Маранафа”, сярод якіх – настаўніца Ірына Аляксандраўна Грушэўская і бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук (гімназія г. Лунінца), бацька выхаванцаў – слесар Лунінецкай кацельнай Пінскіх цеплавых сетак Руслан Васільевіч Пятрэнка, а таксама старшыня СВК “Лунінскі” Васіль Сцяпанавіч Мелюх, які аказаў транспартнае садзейнічанне ўдзельнікам.

 

Год культуры быў адзначаны двума момантамі. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Тамара Нічыпараўна Патурай) падрыхтаваў выставу вышывак Кацярыны Іванаўны Івашкевіч. 35-гадовая лунінчанка – інвалід І групы, калясачніца, якая захапляецца прыгожым. Шчырыя водгукі гледачоў гучалі як тэст на міласэрнасць… Песняй “Авэ Марыя” ўшанавалі памяць таленавітых лунінецкіх выканаўцаў – спявачкі Наталіі Мурко і скрыпача Эдуарда Белавуса. Малітоўнае гучанне нагадвала і аб вымушаных выгнанніках, які сталі сапраўднымі пасланнікамі праваслаўя ва ўсім свеце.

 

“НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…” “НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…” “НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…” “НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…” “НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…”

 

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: