ИСТОРИЯ В СНИМКАХ ОТ БАТЮШКИ-ФОТОГРАФА
300 год археірэю, абараніўшаму “дысідэнтаў”

Памяці свяціцеля Георгія (Каніскага) (1717-1795), архіепіскапа Магілёўскага.
У жыцці любога святога шукаем моманты, блізкія асабіста. Каб лепш усвядоміць складаны час, у маі на сцэне ГДК падрыхтавалі праграму аб перыядзе, калі Візантыя пайшла на саюз з Рымам; аб уніі, якую катэгарычна адвергла Маскоўскае царства, а Украінскае Праваславіе стала заложнікам геапалітычных змен у Еўропе; аб 1458 годзе, калі адзіная Праваслаўная мітраполія Русі падзялілася на дзве – Маскоўскую і Кіеўскую; ушанавалі памяць свяшчэннамучаніка Макарыя (+1497), мітрапаліта Кіеўскага, які 520 год таму паказаў прыклад ахвярнасці ў імя Праваслаўя…
СЯМЕЙНАЯ РЭЛІКВІЯ

Як паведамлялі, пераможцай ІІІ раённага конкурсу сачыненняў “Сямейная рэліківія” стала 10-класніца СШ №3 г. Лунінца Аня Жук. На летніх канікулах дзяўчына адпачывае ў санаторыі. Днямі настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” протаіерэй Сергій Крышталь уручыў узнагароду яе бацьку – ветэрану Узброеных Сіл Міхаілу Жуку.
ЯК ДАНІНА ПАЛЕССЮ…

Падумала аб гэтым, калі даведалася, што ўраджэнец Лунінца, які з маленства жыў у Вільнюсе, навуковую дзейнасць прысвяціў лесу.
Гэта прозвішча неаднаразова змяшчалася на старонках нашай газеты, але заўсёды адносілася да яго бацькі. Выкладчык Лунінецкай рускай рэальнай гімназіі ў 1926-ым пераклаў “Слова аб палку Ігаравым” на сучасную рускую мову, чым набыў значную вядомасць для нашага горада.