ПЕРАМОЖНЫЯ ПЕСНІ ВЯСНЫ

гучалі на IV адкрытым велікодным фестывалі “Лікуй, душа!”, які праведзены ў Лунінецкім благачыніі з удзелам Уладыкі Сцяфана.
Ушанавалі 450-годдзе праведнай дзевы Іўліаніі, княжны Альшанскай, якая другой (пасля Ефрасінні Полацкай) з жанчын праваслаўнай Русі была ўдастоена гонару ўпакоіцца ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Аб жыцці святой усхвалявана паведаміў 9-класнік Мікалай Альцывановіч.