| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

По тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою.

Евангелие от Иоанна 13:35

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

СУТКІ Ў АБДЫМКАХ УСПАМІНАЎ

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Сустрэча выпускнікоў-1976 Лунінецкай школы-інтэрната была напоўнена прыемнымі нечаканасцямі.

“Мы – не чужыя!”

У канцы апошняга зімовага месяца ў гарадскім маршрутным аўтобусе ўвагу прыцягнулі сталыя мужчыны і жанчыны, якія вялікай групай дабіраліся да Баханова. Пасля закрыцця школы-інтэрната ў будынку размясцілася навучальная ўстанова новага тыпу.

Дзетдомаўцы, як называлі сябе выхаванцы міні-гарадка ў наваколлях Сасновага бору, асталёўваліся ў самастойным жыцці, а потым – думалі, што няма дзе збірацца. 10 год таму на першай сустрэчы пасля выпуску было толькі шэсць чалавек, сёлета – у 4 разы больш.

Спачатку наведалі храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”). У спісе выкладчыкаў і выхавальнікаў, якія завяршылі зямны шлях, ужо больш за 50 імёнаў. Былыя вучні паміналі іх малітвай. Настаяцель іерэй Сергій Крышталь адслужыў ліцію. Свяшчэннік пажадаў добрага лёсу людзям, якім, нягледзячы на абяздоленасць бацькоўскай любові, пашчасціла на ўвагу і ласку настаўнікаў. На памяць аб сустрэчы бацюшка ўручыў былым лунінчанам іконкі.

Прайшлі праз дэндрапарк, які запомнілі жытнёвым полем з блакітнымі васількамі. Дайшлі да дарагога сэрцу будынка. А пры ўваходзе ў школьны двор запаволілі крокі… На ганку гімназіі стаялі дзеці. Вучні 6 “А” класа з караваем сустракалі незнаёмцаў як дарагіх гасцей. Кіраўнік навуковага вучнёўскага таварыства “Зямляне” Ірына Аляксандраўна Гнедзька звярнулася да сваіх равеснікаў:

– Дзверы гімназіі заўсёды будуць адкрытымі для вас, а сцены, якія сталі роднымі і для нас, заўсёды сагрэюць вас цяплом вашага дзяцінства…

Расчуленыя дарослыя зайшлі ў адзін з класных пакояў і селі за парты. На дошцы быў надпіс: “Добро пожаловать!”. А сюрпрызы працягваліся. Гімназісты знялі з сябе фірменыя шалікі з сімволікай Лунінца і падарылі гасцям. Шчыра радаваліся інтэрнатаўцы сустрэчы з былой выкладчыцай – Людміла Емяльянаўна Кірыковіч цяпер працуе выхавальніцай. Прыціскаючы падораныя ёй кветкі, показвала фотапартрэты настаўнікаў, аб’яднаныя ў альбом “Жыццё, адданае дзецям”. Былыя выпускнікі са шчымлівай пяшчотай углядаліся ў рысы дарагіх людзей, якія менавіта такімі маладымі і прыгожымі захаваліся ў іх памяці…

Старшыня раённага савета ветэранаў устаноў адукацыі Наталля Іванаўна Казанкова вітала інтэрнатаўцаў, многія настаўнікі якіх былі яе калегамі.

Педагогі гімназіі суправаджалі гасцей па вучэбнаму корпусу. Амаль 60-гадовыя мужчыны і жанчыны літаральна на вачах ператвараліся ў дзяцей! У актавай зале на сцэне заспявалі любімы гімн піянерыі: “Взвейтесь кострами, синие ночи…”. У спартыўнай зале хтосьці трымаўся за шведскую сценку, хтосьці схапіўся за ракеткі для настольнага тэнісу. І кожны класны пакой, у які заходзілі, выклікаў мноства ўспамінаў і эмоцый. Яшчэ больш пачуццяў было выказана ў спальным корпусе, па якім былыя насельнікі гулялі амаль гадзіну, дакладна арыентуючыся ў сваім доме.

Слёзы шчасця,  

што не хавалі былыя інтэрнатаўцы, пачаліся з моманту сустрэчы і працягваліся аж да развітання. Аб гэтым расказала па тэлефоне арганізатар сустрэчы – Алена Кудач з Мікашэвіч. У класе яна напісала на дошцы: “Выпуск-1976. Встреча одноклассников состоялась!” і прачытала пранікнёныя вершы аб інтэрнаце і яго педагогах.

– І сапраўды ўсё адбылося! – перажывала шчаслівыя імгненні Алена Адамаўна. – Шчыра ўдзячны вашай газеце – “Лунінецкія навіны” з маімі ўспамінамі аб дзяцінстве выйшлі ў дзень нашай сустрэчы выпускнікоў! Колькі любові і ўвагі ўдзялілі нам бацюшка айцец Сергій, дырэктар гімназіі Аляксандр Грушэўскі, педагогі і дзеці! Пасля шчырыя зносіны працягнуліся ў кафэ “Адпачынак”, дзе да былых вучняў далучылася класны кіраўнік Ніна Аляксееўна Рахацэвіч…

Зразумела, не ўсе змаглі сабрацца. Не прыехалі з Латвіі, Арла, Усць-Ілімска, Якуціі, Асеціі. Праз сацыяльныя сеткі знайшла ўсіх і пра кожнага дала “справаздачу”. Нашы дзяўчынкі дасягнулі пенсійнага ўзросту, а хлопчыкі яшчэ працуюць. Калі паведаміла пра аднакласніка, які лічыўся “цяжкім палеткам”, а цяпер у Расіі мае ганаровае званне ў прафесіі і два працоўныя медалі, гэта так расчуліла нашу класную “маму”, што ледзь супакоілі…

Нам не хапіла вечара. У доме аднаго са знаёмых ўспаміны працягваліся цэлую ноч. Аказалася, кожны прыхапіў з сабою стос фатаграфій, адлюстраваўшых наша школьнае дзяцінства. Хто тады меў камеру? Хто нас здымаў? Суцэльныя загадкі!

З раніцы наступнага дня пачалі збірацца ў дарогу самыя далёкія. Многія імкнуліся заехаць у родныя вёскі, каб адведаць бацькоўскія магілы. У другой палове дня нас праводзіў да цягніка Вася Нагорны з Дубаўкі. Як сапраўдны кавалер, купіў усім дамам марожанае, паднёс рэчы... У Мікашэвічах зайшла з кветкамі на могілкі, якія наведвала і перад выездам у Лунінец. Каля магілы Міхаіла Навумавіча Капыткоўскага “далажыла” нашаму дырэктару, што ніхто не зганьбіў родны інтэрнат. Цеплыню і шчырасць сустрэчы ў Лунінцы мае аднакласнікі перададуць у Пінск, Івацэвічы, Брэст, Санкт-Пецярбург і Тальяці, дзе жывуць і працуюць, з годнасцю несучы па жыцці ганаровае званне – дзетдомаўцы…

Сустрэча выпускнікоў-1976 Лунінецкай школы-інтэрната была напоўнена прыемнымі нечаканасцямі Сустрэча выпускнікоў-1976 Лунінецкай школы-інтэрната была напоўнена прыемнымі нечаканасцямі Сустрэча выпускнікоў-1976 Лунінецкай школы-інтэрната была напоўнена прыемнымі нечаканасцямі Сустрэча выпускнікоў-1976 Лунінецкай школы-інтэрната была напоўнена прыемнымі нечаканасцямі

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: