Пад скляпеннямі царквы гучала “МІРНІЦА”
{jcomments on}Ансамбль духоўных спеваў дзіцячай школы мастацтваў суправаджаў літургію ў прастольнае свята храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Сваёй прысутнасцю ўрачыстасць благаславіў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, павітаўшы шматлікіх прыхаджан і вернікаў з розных мясцін. Настаяцелю іерэю Сергію Крышталю і ўдзельнікам царкоўнага хору пад кіраўніцтвам Таццяны Круглік сапраўдным падарункам стала фотаграфаванне з Уладыкам.