З экскурсіі – У ПАЛОМНІЦТВА
{jcomments on}Такі шлях у звычайны дзень пасля ўрокаў здзейснілі больш як сорак вучняў Лобчанскай БШ і Дубаўскай СШ.
Спачатку на Кургане Бессмяротнасці яны ўшанавалі памяць ахвяр фашызму. З цікавасцю даведаліся, што гэта мясціна жальбы занатавана ў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.
Натуральным працягам знаёмства юных вяскоўцаў са славутасцямі райцэнтра стала наведванне храма іконы Багародзіцы “Взыскание погибших”.
Настаяцель іерэй Сергій Крышталь правёў з дзецьмі гутарку аб уладкаванні Дома Божага, паказаў найбольш шануемыя абразы, створаныя вядомымі расійскімі і мясцовымі іканапісцамі. На завяршэнне сустрэчы вучні і настаўнікі пакланіліся часцінкам мошчаў святых з Троіца-Сергіевай і Кіева-Пяочрскай лаўраў. Сярод іх – Прэпадобны Нестар Летапісец, аўтар “Аповеці мінулых гадоў”, 900-годдзе якога адзначаецца сёлета.