ПАДАРУНАК ЮНЫХ ПРЫХАДЖАН
Год таму 16 лютага ў Лунінцы была асвячана царква ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Своеасаблівы падарунак дзвюм святочным датам – і першай гадавіне, і надыходзячаму прастольнаму святу, што адзначаецца 18 лютага, – зрабілі падлеткі, якія прыслужваюць у алтары. Вучань 10 класа ліцэя Уладзіслаў БАРЫСЕВІЧ (крайні справа) атрымаў Дыплом першай ступені на абласным конкурсе навукова-даследчых работ па экалогіі і біялогіі. У гэту ж суботу своеасаблівая алімпіяда па рэлігіязнаўству адбывалася ў Пінскай епархіі. У ліку чатырох прадстаўнікоў Лунінецкага благачынія экзамен трымалі алтарнікі (злева направа) Кірыл САВІЧ і Мікіта НАСКОВІЧ, якія занялі адпаведна 2-ое і 3-яе месца сярод 44 аднагодкаў.
Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан узнагародзіў юных лунінчан дыпломамі і каштоўнымі падарункамі (планшэтамі). У нядзелю на літургіі настаяцель храма іерэй Сергій КРЫШТАЛЬ павіншаваў хлопчыкаў з поспехам і ўручыў дыпламантам фотаальбомы “Беларусь праваслаўная”. Адначасова бацюшка падзякаваў настаўнікам нядзельных школ за выхаванне ў дзяцей прагі да духоўнай адукацыі, якую цяпер юныя служыцелі храма працягваюць самастойна.