“Все мы – братья и сестры на планете одной…”
{jcomments on}Велікодная пропаведзь увасобілася ў словы песень, якія ў Светлую Нядзелю вучні харавога аддзялення дзіцячай школы мастацтваў дарылі прыхаджанам храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г. Лунінец.
Пасля выступлення юных гасцей з педагогамі Юліяй Уладзіміраўнай Бузынчык (хормайстар) і Таццянай Валер’еўнай Калешка (канцэртмайстар) пляцоўку перад алтаром занялі выхаванцы нядзельнай школы. Уражанне ад тэатралізацыі дапаўнялі прыгожыя сцэнічныя касцюмы выканаўцаў. Асаблівае замілаванне выклікалі малодшакласнікі (настаўнік Ніна Сямёнаўна Ільючык).
Праз ролі розных насякомых дзеці “растлумачылі” прысутным, за якія цудоўныя якасці характару атрымала сваю незввычайную назву божая кароўка. Вучні сярэдняга класа (настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Капліч) падрыхтавалі велікодную інсцэніроўку аб пошуках шляху да храма. Як сапраўдныя артысты выглядалі старшакласнікі (настаўнік Ірына Аляксандраўна Молчан), якія нагадалі вечныя сюжэты біблейскай гісторыі.
Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь старанна занатоўваў на фотаапарат непаўторныя імгненні тэатралізаванага прадстаўлення ў Свята Святаў, што стала добрай традыцыяй прыходу. Свяшчэннік падзякаваў выканаўцам за ўслаўленне Іісуса Хрыста сродкамі мастацтва і выказаў спадзяванне, што знайшоўшыя сябе ў Богу дзеці, большасць якіх прывялі ў храм бабулі, вернуць на шлях ісціны і сваіх бацькоў.
Прырода таксама зрабіла падарунак Уваскрэсенню Хрыстову вільготным і цёплым надвор’ем, дзякуючы чаму наваколле вабіла сапраўды майскай квеценню садоў. У адзінай малітве вернікі ўсіх канфесій для грэшнай шматпакутнай зямлі прасілі Божага міру…