УРАЧЫСТЫ ЎВАХОД ГОСПАДА Ў ІЕРУСАЛІМ
{jcomments on}Уваскросшы Лазар – жыцця перамога.
Сам Хрыстос Цуд стварыў на Зямлі.
Вось за гэта чакала цяжкая дарога,
За вучэннем пакуты ішлі.
За вялікую веру, любоў да святога,
За ахвярнасць цаною у жыцце
Фарысеі саветам рашылі – Сын Бога
Разлічыцца павінен за ўсе.
І пагрозы былі, і ненавісць гарэла,
Нат ніхто здагадацца не мог,
Што закончыцца с вучнямі тая вячэра,
Здрадай тых, што любілі Яго.
Паказаць, што Ён ёсць і сапраўдны ад Бога,
І вучэнне Яго – ад Святла,
Сам пайшоў да народа, хаця смерцью дарога
Пагражала – крывавай была.
Да яўрэйскага свята шэсць дзён засталося,
І не хоча спазніцца Хрыстос.
Разам з вучнямі пешшу ісці давялося,
А іх нібыта Бог сам прынес.
Ля гары Елеонскай туліліся ўпотай
Віфагія – мястэчка бы сон,
Там з асліцай асёл малады каля плота
Прывязаны стаіць многа дзён.
І вось вучні асла прывялі да Іісуса,
І накрылі адзеннем сваім.
Сеў Хрыстос, і асёл схамяніўся,
А натоўп рушыў следам за ім.
Просты люд пакрываў нібы пухам –адзеннем
Шлях увесь, там дзе ехаў Хрыстос.
Песняй светлай лілося паведамленне –
“Паратунак Іісус нам прынес!”
Хто страчаў, хто праводзіў галінкамі пальмы,
Галасоў гучны хор паўтараў:
“Мы ад радасці славім Цара, пяём псалмы.
Сын Давідаў, Цябе Бог паслаў.”
Колькі смутку і болю на твары Іісуса –
Крок за крокам…Іерусалім.
Не прызнае народ мяне, я – зміруся,
Але горад разбураць зусім.
І заплакаў, бо ведаў – са свету сатруцца
Людзі, сцены – час чорны ступаў.
“Сам ты, горад, і людзі твае не імкнуцца
Зведаць шчасце, што Бог нам паслаў…”
А пакуль…Ён сляпым і намоглым даў сілу.
Храм шумеў, славіў Цуды Хрыста.
За людскія грахі – ведаў, зыдзе ў магілу,
Шлях адолее свій да канца.
Урачысты ўваход –свята Вербнай нядзелі.
Пераможцу мы славім –Іісуса Хрыста.
Нашы сэрдцы мы верай, любоўю сагрэлі,
Сэнс спазналі жыцця – хараства.