КНІГІ ПЕСНЯРА – У БІБЛІЯТЭЦЫ ЕПАРХІІ
Архіерэй Пінскі і Лунінецкі Сцяфан наведаў у Мінску мемарыяльны дом-музей Якуба Коласа і сям’ю нашчадкаў класіка нацыянальнай літаратуры.
Азнаёміўшыся з экспазіцыяй, прысвечанай біяграфічным старонкам пісьменніка, Уладыка даўжэй затрымаўся на другім паверсе. Тут захаваўся той жа інтэр’ер, як пры жыцці Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча, – і ў вялікай гасцёўні з рарытэтнай мэбляю, і ў сціпла абсталяваным кабінеце, дзе аудыязапіс дадае натуральныя гукі апошніх імгненняў зямнога шляху Якуба Коласа.