“СЛАВА БОГУ ЗА ЎСЁ”
{jcomments on}Гэтыя пранікнёныя словы з вядомай песні ўслед за спевакамі паўтараюць аматары духоўнай творчасці, кола якіх пашыраецца.
Калі раней песнапенні гучалі пераважна ў храмах, то цяпер яны перасягнулі царкоўныя сцены. Днямі ў цэнтральнай бібліятэцы, дзе адбывалася ўшанаванне ветэранаў-медыкаў, дэбютаваў дуэт прыхаджанак храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагиблых”. У час рэгулярных дзяжурстваў Надзея Іосіфаўна Комар і Ірына Навумаўна Касцючэнка (на здымку) адрэпетыравалі некалькі твораў, якія вынеслі на абмеркаванне публікі. Шчырыя апладысменты выклікала выкананне 50-га псалма “Пакаянне” і песні “Слава Богу за ўсё”.
Са шчымлівым пачуццём слухалі іх 90-гадовая Аляксандра Сямёнаўна Казлова і 80-гадовая Дар’я Цімафееўна Музыка. Большая частка іх жыцця прыйшлася на атэістычны час, калі грамадства пазбавілі духоўных спеваў, таму старажылкі сардэчна дзякавалі спявачкам.
Сярод юбіляраў асаблівых слоў віншавання заслужылі тыя, хто ў дні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў адзначае такую ж уласную знамянальную дату і ўсё жыццё лічыць сябе абавязанымі памяці пераможцаў. Сярод віноўнікаў урачыстасці шчырыя зычанні да 70-годдзя прымалі Юлія Георгіеўна Жванік, Вера Міхайлаўна Архіпчык і Іраіда Андрэеўна Арлоўцава (на здымку). У свой час яны працавалі ў медыка-санітарных падраздзяленнях чыгуначнага вузла, што размешчаны на Залессі. Упрыгожанем гэтага мікрараёна стаў новы храм, прыхаджанкі якога павіншавалі юбілярак такім незвычайным падарункам.