| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

КАЛІ СВЕТ ПАЧУЕ ЗВОН МІРУ?

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

{jcomments on}У Дзень Перамогі Сінкевічы прымалі гасцей з навакольных паселішчаў, а таксама прадстаўнікоў духоўнай дынастыі Валашчукоў з Полацкай і Тураўскай епархій і з Украіны.

У велікодную ноч красавіка 1944-га, калі звоны мясцовага храма абвяшчалі наваколлю радасць Уваскрэсення Хрыстова, фашысты схапілі настаяцеля, абвінаваціўшы ў сувязі з партызанамі. Над ім люта здзекваліся: клалі паміж дошак і білі, каб не пакінуць слядоў знешне і загубіць усё жывое ўнутры. Свяшчэннік вытрымаў усе пакуты і, няскораны, загінуў. Акупанты выкінулі яго цела за агароджу лагера. Але прыхаджане паклапаціліся аб ахвяры фашызму. Духоўнага пастыра пахавалі па-хрысціянскі, паставіўшы над магілай драўляны крыж, пазней заменены на металічны…

 

Толькі апошнім часам даведаліся пра жыццё і пакутніцкі подзвіг настаяцеля Свята-Пакроўскага храма в. Мокрава Епіфанія Валашчука (1909-1944). Шэраг публікацый у “ЛН”, прысвечаных яму, дапамог падрыхтаваць збіральнік сямейнай хронікі Аляксандр Валашчук з Роўна. Па яго ініцыятыве і пры падтрымцы іншых сваякоў свяшчэнніка, закатаванага фашыстамі, летась на магіле ўстаноўлены чорны мармуровы крыж. Сёлета Аляксандр Анатольевіч высыпаў на месца пахавання дзядзькі жменю ўкраінскай зямлі з магілы сваёй бабулі – маці а. Епіфанія. 

9 мая паніхіду па ўсіх загінуўшых служылі свяшчэннікі Валерый Скрабец (Лахва), Аляксандр Барысаў (Рэдзігерава), Сергій Чыж (Язвінкі), Сергій Крышталь (Лунінец), Віктар Валашчук (Шаркаўшчына) і Дзмітрый Гулюта (Ленін). Першы – пляменнік а. Епіфанія, другі – муж стрыечнай унучкі. Разам з бацькамі прыехала і праўнучка – Сафійка. Да харыстаў мясцовых храмаў далучыліся матушкі святароў-гасцей і яшчэ адна пляменніца загінуўшага бацюшкі – Вера Бондар, рэгент Благавешчанскага храма Віцебска.

Ва ўрачыстай цырымоніі на могілках прынялі ўдзел шматлікія жыхары Сінкевічаў. Кветкі і вянкі да помніка ўсклалі старшыня сельвыканкама Галіна Стахаевіч і дырэктар мясцовай СШ Уладзімір Калянковіч, кіраўнік Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька, многія школьнікі і вяскоўцы. Памяць свяшчэнніка ўшанавалі ўдзельнікі велапрабегу ў гонар Дня Перамогі – вучні Рэдзігераўскай СШ на чале са старшынёй сельвыканкама Валерыем Лусевічам. З Лунінца прыехаў ветэран праваахоўных органаў Аляксандр Буневіч. Ён і былы педагог Валянціна Рыгораўна Яначкіна спрыялі пошукам сведкаў і звестак пра велікодную трагедыю 1944-га. На жаль, год таму ў Мікашэвічах завяршыла зямны шлях Марыя Башкевіч. Яе бацька Іван Шкут, царкоўны стараста, быў сувязным партызан, як і сын Пётр. Ён прыняў пакутніцкую смерць разам са свяшчэннікам. Цела не было знойдзена, але прозвішча юнака-патрыёта ўвекавечана на помніку загінуўшым землякам у Сінкевічах…

Сваякі а. Епіфанія, які навечна застаўся 35-гадовым, выказвалі ўдзячнасць жыхарам Сінкевічаў, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі наказ даглядаць магілу загінуўшага свяшчэнніка. Дзякуючы гэтаму, яна і захавалася...

Для сённяшняга духавенства а. Епіфаній застаецца прыкладам сапраўднага пастыра, які дзеля сваіх прыхаджан паклаў жыццё на алтар Айчыны. Матэрыялы аб ім перададзены кіраўніку камісіі па кананізацыі пры Пінскай епархіі.

На ўсеабдымнай радасці святкавання 9 мая сёлета адбілася хваляванне з-за палітычнай нестабільнасці ва Украіне, што прывяло да гібелі сотняў мірных жыхароў. Гасцям з Заходняй Украіны беларускія суразмоўцы зычылі хутчэйшага ўсталявання міру і спакою ў суседняй брацкай краіне.

Надпіс на надмагільным помніку а. Епіфанія зроблены на беларускай мове, а вось прозвішча ўказана – “Волощук”. Не магла не спытаць: чаму?

–Так гучыць яно па-украінску, – растлумачыў Аляксандр Анатольевіч.

Але так прозвішча чытаецца і па-руску. І няхай будзе больш рэчаў і падзей, згуртоўваючых народы! Як кашуля яго сына Назара Валашчука з украінскім арнаментам, вырабленая на Аршанскім ільнокамбінаце і набытая ў магазіне ў Роўна. Як георгіеўская стужачка на аблачэнні а. Дзмітрыя і ўдзельнікаў велапрабегу – яна выглядала вельмі дарэчы на могілках у Сінкевічах каля старажытнага Свята-Георгіеўскага храма, які сёлета адлічвае 290-ую гадавіну ўзвядзення. Як біблейскі надпіс на помніку: “Нет больше той любви, как если кто положит душу за други своя”. Як Дзень Перамогі – для ўсіх нас агульны…

КАЛІ СВЕТ ПАЧУЕ ЗВОН МІРУ? КАЛІ СВЕТ ПАЧУЕ ЗВОН МІРУ? КАЛІ СВЕТ ПАЧУЕ ЗВОН МІРУ?

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: