Народзіны Спасіцеля
{jcomments on}Дзе рогад Давыдаў (Віфліем)
Высіўся на гары,
Наўкола палі зелянелі
Садам пелі песні вятры
Цар Ірад краінай тут правіў,
Пад Рымам Іудзея была.
Загад імператар саставіў:
Перапіс…горада і сяла.
І там запісацца яўрэям
Дзе продкі зауседы жылі
І вось з Назарэта ў Віфліем
Іосіф с Дзевай Марыяй прыйшлі.
Начлегу для іх не знайшлося,
Ні дом, ні гатэль ні прыняў.
За горад ісці давялося,
Сам Бог ім пячору паслаў.
Вось тут, ў пячоры зацішнай,
Дзе статак хаваўся ад сцюж,
З'явіўся на свет Усявышні –
Заступнік усіх нашых душ.
І Дзева Марыя з пяшчотай
Іісуса Хрыста спавіла,
Лілася святла пазалота,
Ад неба дарога вяла.
Ляжаў Ен у яслях на сене,
Сын Бога – Спасіцель Хрыстос.
Анёл Боскі з уміленнем
Радасць пастухам прынёс.
Святло палілося з нябёсаў.
І жах ахапіў пастухоў.
Анёл мовіў: “Славім Хрыстоса!” –
І паутарыў радасць зноў.
Вам знак: у пячоры ёсць яслі,
На сене Гасподзь наш ляжыць.
Віфліем…прад вамі шлях ясны,
Без гэтага ўсім нам не жыць.
Анелаў з'явілася многа,
Спасіцеля славілі ўсе.
І песня лілася пра Бога
І славіла мір у красе.
Пайшлі пастухі. Вось пячора,
А там…Немаўлятка ў яслях,
Над Ім святы німб з самых зорак,
Любоў і пяшчота з вачах.
Стаяць ў паклоне шчасліва
Прад Госпадам пастухі,
Раскажуць усё ўсім праўдзіва,
Наколькі Хрыстос дарагі.