“Людзі, услаўляйце Божую Праўду! Асвяці, Божа, люд неўспанялы…”

Радкі з паэмы народнага песняра стаў лейтматывам свята “Каласавіны” ў Багданаўскай СШ, прысвечанага 110-годдзю пачатку творчасці Якуба Коласа.
Літаратурны дэбют паэта адбыўся 1 верасня 1906-га. Спачатку ж Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч набыў педагагічную адукацыю, працаваў у школах Палесся. Сімвалічна, што сустрэча адбывалася напярэдадні Дня настаўніка.