“НЕ Ў ВЫГНАННІ, А Ў ПАСЛАННІ…”

Свяшчэнаслужыцелям, якім Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс, а часта – і пазбавіла жыцця, былі прысвечаны VII Свята-Андрэеўскія чытанні ў Лунінцы.
Сёлета традыцыйная сустрэча як рэгіянальны этап агульнага мерапрыемства Беларускага Экзархата і Маскоўскай Патрыярхіі ўключана ў Калядныя адукцыйныя чытанні. Яны адбудуцца ў 25-ы раз і маюць тэму: “1917-2017: урокі стагоддзя”. Не ўдалося тым, “хто быў нічым” (па словах рэвалюцыйнага гімна), выкрэсліць з гісторыі краіны тое “разумнае, добрае, вечнае”, што паступова аднаўляецца.