| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

По тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою.

Евангелие от Иоанна 13:35

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ{jcomments on}У Лунінецкім ліцэі адбыліся Трэція гісторыка-філалагічныя чытанні памяці педагога, гісторыка, перакладчыка Мікалая Пятровіча Анцукевіча (1892-1971).

Залессе – гэта мікрараён Лунінца, які ў пачатку ХХ стагоддзя быў інтэлектуальным і культурным цэнтрам горада, дзякуючы рускай рэальнай гімназіі. Менавіта тут М.П. Анцукевіч зрабіў пераклад “Слова аб палку Ігаравым”, што занатавана ў энцыклапедыях Беларусі, Літвы (з Лунінца выкладчык пераехаў у Вільню), Расіі (у Яраслаўлі дзейнічае музей славутага помніка літаратуры). Гэтыя факты гучалі ў выступленні 10-класніцы Дар’і Бярозка – прэзідэнта навуковага таварыства вучняў “Зямляне”.

 

Гісторыя

Першы дзень чытанняў прысвячаўся 100-годдзю пачатку Першай сусветнай, што адзначым улетку. З даследаваннем аб лунінецкіх старонках вайны пазнаёміў 11-класнік Станіслаў Ванюк (кіраўнік А.Р. Арашкевіч). Асабліва прыцягнула прэзентацыя аб Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў 1915 годзе, размешчанай у Баранавічах, – з ёй выступіў протадыякан храма Пакрова Багародзіцы суседняга горада Андрэй Гарбуноў. Аб шэрагу сведчанняў мінулага, што знаходзіць 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны, паведаміў ваенны археолаг Андрэй Каркотка (Заслонава Віцебскай вобласці).

Філалогія

Чытанні працягнуліся ў Міжнародны дзень роднай мовы.

Захапленне выклікала даследаванне 11-класніка Іллі Чумака (кіраўнік С.І. Гапко), які працу аб нямецкіх фразеалагічных адзінках абараніў па-беларуску! Упэўнена валодаючы навуковай тэрміналогіяй, артыстычна выступіў вучань 11-га класа Данііл Стасюк (кіраўнік А.Р. Арашкевіч), вывады якога аб уплыве мабільнай сувязі на менталітэт сучаснай моладзі прымушаюць задумацца і дарослых.

Мясцовыя дыялекты “лабэцкімі” байкамі Настассі Якавец прадставілі 11-класнік СШ №4 Уладзімір Каховіч і старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова.

Даследаваннем палескіх гаворак у 1920-ыя займаўся і М.П. Анцукевіч, з запісамі вясельных абрадаў якога пазнаёміла настаўніца ліцэя Валянціна Казун. Успаміны аб перыядзе Першай сусветнай, занатаваныя царскай сценаграфіяй, з дапамогай спецыялістаў нядаўна ўдалося расшыфраваць унуку вучонага – Мікалаю Алегавічу Анцукевічу (Вільнюс, Літва).

Яго прадзед (цесць М.П. Анцукевіча) да канца 1920-ых служыў у Лунінецкай Крыжаўзвіжанскай царкве. Цяперашні дыякан храма Васілій Мартынаў паведаміў аб Дні праваслаўнай кнігі, што адзначаецца 14 сакавіка.

Ваенную тэму перыядаў Вялікай Айчыннай і “афганскіх” баявых дзеянняў у сваёй творчасці закранае Сяргей Трахімёнак (Мінск), які ўганараваны далучэннем да Саюзаў пісьменнікаў і Беларусі, і Расіі. Дактар юрыдычных навук, прафесар, выкладчык Інстытута нацыянальнай бяспекі ўручыў свае новыя кнігі з аўтографамі пераможцам і прызёрам абласнога конкурсу “З навукай у будучыню”. Акрамя вышэй названых ліцэістаў, былі ўзнагароджаны таксама 11-класнікі Міхаіл Міралюбаў і Крысціна Неўдах, 10-класнік Уладзіслаў Барысевіч.

Юныя і сталыя мужчыны ўражвалі гальштукамі-бабачкамі, якія кожнаму, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, дарылі прадстаўніцы “прыгожай паловы” ліцэя. Дырэктар Аляксандр Грушэўскі заклікаў да аднаўлення роднай мовы ў адукацыйным асяроддзі і пажадаў вучням поспеху на рэспубліканскім этапе навуковых выпрабаванняў. Своеасаблівым благаславеннем сустрэч стаў удзел у чытаннях настаяцеляў храмаў: іконы Багародзіцы “Взыскание погибших” г. Лунінца – Сергія Крышталя і Спаса-Прэабражэнскага в. Язвінкі – Сергія Чыжа.

Перспектывы

Працягам чытанняў можна назваць наведванне горада Ельска, дзе нарадзіўся М.П. Анцукевіч. Гасцей вітаў начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Валерый Гейхман, уручыўшы прыгожыя мясцовыя сувеніры. Гасцінна прынялі ў краязнаўчым музеі, дзе аформлена асобная экспазіцыя ў гонар славутага земляка.

–Надзвычай карыснай была сустрэча ў Ельскай гімназіі, – адзначыла намеснік дырэктара ліцэя Наталля Бойка. – Элітная навучальная ўстанова была створана толькі пяць год таму. Марым аб рэарганізацыі ліцэя ў гімназію, таму для лунінчан вельмі каштоўны вопыт станаўлення яльчан. Дамовіліся аб працягу стасункаў паміж педагогамі і вучнямі нашых малых гарадоў Брэстчыны і Гомельшчыны.

Агульным падарункам для дэлегацыі лунінчан стала наведванне Свята-Троіцкага храма г. Ельска, які ўзведзены ў 1769 годзе і з’яўляецца аб’ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Помнік народнага дойлідства з рысамі стыляў барока і класіцызму захоўвае малітоўнасць двух з паловай стагоддзяў і цудаторную ікону, якая ўражвае шматлікімі знакамі ўдзячнасці…

ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: