Этнаграфічнамы музей “Спадчына”
{jcomments on}Ужо хутка споўніца 20 гадоў этнаграфічнаму музею “Спадчына” ДУА “Гімназія № 2 г. Пінска”, але ж новы (дзявяты па ліку) аддзел “Бажніца” тут з’явіўся зусім нядаўна.
Што ж такое Бажніца? Звернемся да слоўніка. БАЖНІЦА, багоўня, ківот — драўляная шафка або палічка з абразамі, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялі разьбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі і інш.
У нашым музеі “Бажніца” ўяўляе сабой палічку з абразамі Прасвятой Багародзіцы, Збавіцеля, рэльефам “Патаемная вячэра”, якія падараваў нам выпускнік ваенна-патрыятычнага класа, а зараз дыякан Свята-Варварынскага жаночага манастыра Аляксандр Сыцэвіч.
З адкрыццём гэтага аддзела настаўнікі маюць магчымасць праводзіць факультатыўныя заняткі па праваслаўнай культуры ў ціхім, па-дамашняму ўтульным, памяшканні. Маленькія гледачы з дзіцячых садкоў № 27 і 28 неаднаразова наведвалі музей “Спадчына”, а ў прошлым навучальным годзе яны малі магчымасць убачыць пастанову “Пасхальны калабок” у выкананні дзяцей пачатковых класаў, якія займаюцца на гэтых занятках (настаўнік Лебядзеўская А.А.). Яшчэ тут праходзяць майстар-класы па вырабу паштовак, падарункаў, сувеніраў да праваслаўных святаў, арганізуюцца экскурсіі “Абрады і традыцыі нашых продкаў-хрысціан”. Сталі традыцыйнымі штотыднёвыя чытанні аб веры, каханні, дабрыні, міласэрнасці, сіле малітвы.
Хацелася б выразіць словы падзякі самым актыўным наведвальнікам нашага музея: срэднім школам № 7, 8, 9, 12, 16, гімназіі № 3.
Няхай гэта стане першым крокам на шляху да веры і выратавання.
З Богам!
Кіраўнік этнаграфічнага музея “Спадчына”
В.М. Казачук