Вадохрышча Гасподняе. Богаз'яўленее.
{jcomments on}Імчацца з гор Ліванскіх ручайкі,
Імкнуцца дасягнуць даліны пальмаў.
Аліўкавыя дрэвы, трыснягі
Складаюць песні аб вадзе крыштальнай.
Той гоман чуе рэчка Іардан –
Спакойная між берагоў высокіх.
Яе вадой Прадцеча Іаан
Хрысціў людзей з мясцін адсюль далекіх.
Каб атрымаць хрышчэнне ад яго,
На Іардан прыйшоў Іісус (Збавіцель)
І тым здзівіў Настаўніка свайго:
“Мне б ад Цябе хрысціцца…” – Адказаў Хрысціцель.
Не стрымліваць Яго прасіў Іісус –
Выконваць трэба праўду – Закон Боскі.
Хрышчэнне – прыклад людзям, не прымус,
Магчымасць збавіцца ім ад грахоў і млосці.
Згадзіўся на Хрышчэнне Іоанн.
А цішыня…адкуль яна такая?
Вадохрышча прымаў Збавіцель Сам,
Тут панавала радасць незямная.
І вось з вады выходзіць Сам Хрыстос…
О, цуд! Над Ім раскрыліся нябёсы,
Дух Боскі галубком Сябе прынёс.
Палілся з Неба голас такі ўзнеслы.
Святочнасць красавала ў вышыні,
Там Бог Айцец рабіў паведамленне:
“З дабром Мой Сын любімы на Зямлі.
Гэта і есць яго Богаз'яўленне.”