"НЕ ПАЗНАЮ СВАІХ ВУЧНЯЎ…”
{jcomments on}Так сказала адна з настаўніц, калі азнаёмілася з водгукамі старшакласнікаў на відэафільм “Фарпост”.
Ліцэісты праглядзелі яго ў рамках духоўнай праграмы, якую штотыдзень праводзіць настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерей Сергій Крышталь. Бібліятэкар ліцэя Ірына Пятроўна Раманчук расказвае:
–Вельмі хвалявалася, як стужку, цяжкую нават для дарослых, успрымуць дзеці. Сюжэт яе незвычайны і рэальны. У вёсцы Банчэны на Заходняй Украіне размяшчаецца Свята-Увазнясенскі манастыр. На ўвесь праваслаўны свет вядомы манах-усынаўляльнік. 48-гадовы епіскап Лонгін, якога ў міру ведалі як Міхаіла Жара, лічыць сваімі больш як 330 дзяцей. Многія з іх – ВІЧ-інфіцыраваныя, хворыя на гепатыт С, дзіцячы цэрэбральны параліч. Манах забірае з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў самых безнадзейных, з цяжкімі дыягназамі хворых дзяцей. Нават калі ён не ў стане выратаваць іх ад смерці, то працягвае жыццё ў клопаце і любві.