| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

“Настаўнік”, – звярталіся да Хрыста апосталы”…

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара і Тамары СОЦ. .

“Настаўнік”, – звярталіся да Хрыста апосталы”…Місіянерскую ролю педагогікі адзначалі ўдзельнікі VI Свята-Андрэеўскіх чытанняў, што аб’ядналі прадстаўнікоў розных благачыній розных краін.

Сёлета традыцыйная восеньская сустрэча педагогаў і духавенства ў Лунінцы адбылася на базе політэхнічнага каледжа. Упершыню яго наведалі настаяцелі храмаў: Нараджэння Багародзіцы в. Лахва – протаіерэй Валерый Скрабец, мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі – протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч, вялікамучаніцы Параскевы в. Бастынь – іерэй Іаан Пятрэнка, страстацерпцаў князёў Барыса і Глеба – іерэй Анатолій Рэуцкі, некаторыя іншыя свяшчэннікі Лунінецкага благачынія.

Неаднаразова выступаў перад навучэнцамі настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” іерэй Сергій Крышталь. А асабліва радаваўся сустрэчы з былымі выкладчыкамі выпускнік каледжа іерэй Аляксандр Барысаў, які ўзводзіць храм Казанскай іконы Божай Маці ў в. Рэдзігерава.

Як і належыць, пачатак добрай справы быў благаслаўлёны малітвай. У чытанняў адна мэта – духоўна-маральнае выхаванне моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы. Аб гэтым нагадаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Міхайлавіч Раковіч, які адкрыў чытанні.

Да новых спраў, яднаючых грамадства на аснове веры, заклікае чарговае Пагадзенне паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускім Экзархатам на 2015-2020 гг. У развіццё курсу “Асновы праваслаўнай культуры”, які плённа ажыццяўляецца ў шэрагу ўстаноў адукацыі, рэкамендавана ствараць у вучэбных кабінетах адпаведныя куткі – быццам аднаўляючы традыцыю школьных дамовых храмаў.

Кіраўнік аддзела катэхізацыі і рэлігійнай адукацыі Пінскай епархіі, кандыдат багаслоўя іерэй Віктар Сачкоўскі выйшаў за рамкі звычайнага вітання ўдзельнікаў. Сваім выступленнем свяшчэннік, які ў Пінску будуе храм у гонар мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага, прымусіў задумацца над рознымі ўзроўнямі маральнасці, што не заўсёды дасягаюць духоўнасці.

Праграма чытанняў адлюстроўвае юбілеі сёлетняга года і нагадвае пра значныя даты наступнага. Іншы раз іх памылкова дзеляць на свецкія і царкоўныя, але гістарычныя падзеі, адзначаныя ў календары, датычаць усяго грамадства. Па благаславенню Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана сёлета чытанні прысвячаліся 900-годдзю прастаўлення свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, што будзе адзначацца 3 ліпеня (разам з Днём Незалежнасці!). Асобы, якая роўна шануецца ў Беларусі, Расіі, Украіне. Уладыка быў пахаваны ў Звярыніцкай абіцеллі, якую выявілі ў Кіеве ў 900-годдзе Хрышчэння Русі. Цікава паведаміла аб святыні намеснік дырэктара СШ в. Вулька 1 Алена Аляксандраўна Стасюк.

У канці ХХ стагоддзя Беларусь і Украіну падзяліла дзяржаўная мяжа, але прыгадваем пра агульныя падзеі ў гісторыі, каб падтрымліваць добрасуседства цяпер і праецыраваць адзінства ў будучыню. Аб гэтым у сваім выступленні сведчыў настаяцель храма вялікамучаніцы Параскевы в. Марочна Зарачнянскага благачынія Сарненска-Ровенскай епархіі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата протаіерэй Павел Дубінец. Ганаровы госць адкрыў нам агульную святыню, даследаваўшы Нобельскае чацвёраевангеліе – старажытнейшы помнік пісьменства Палесся.

Аспірант Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр (Аца) Будзішын з Сербіі расчуліў сэрцы прысутных, калі адзначыў, што беларуская мова вельмі блізкая да сербскай. Ён захапіў расповядам пра жыццё свяціцеля Мікалая Веліміровіча – епіскапа Охрыдскага і Жыдцкага, 60-годзе прастаўлення якога будзе адзначацца 18 сакавіка. Многія з цяперашніх вернікаў шлях да храма пракладвалі з дапамогай “Лістоў свяціцеля Мікалая Сербскага”. Цяпер жа падрыхтавана выданне 30-томнага збору твораў высокаадукаванага святога, які прыцягвае сучаснікаў вельмі даступнай і зразумелай мовай.

Часта імкнемся да славутасцей у далёкіх мясцінах. Добрая справа, але ці не варта спачатку даведацца пра свае? У нас таксама ёсць чаму ўразіцца. У ліку славутасцей краю – жамчужына палескага дойлідства 200-гадовая Свята-Нікольская царква в. Кажан-Гарадок. Адну са старонак яе гісторыі раскрыў настаяцель храма протаіерэй Дзімітрый Грыб. З 1920-ых па канец 1940-ых гг. у старажытным мястэчку служыў протаіерэй Мікалай Рудзько. Яго зяцем быў свяшчэнамучанік Уладзімір Талюш, якога рэпрэсіравалі ў 1933-ім і кананізавалі ў 1999-ым…

У жорсткі атэістычны час лунінчанам пашчасціла на сапраўднага пастыра. Протаіерэй Мікалай Яноўскі (1908-1995) карыстаўся вялікай павагай і жыхароў, і ўлад. Аб былым настаяцелі Свята-Крыжаўзвіжанскага храма падрыхтавала прэзентацыю намеснік дырэктара СШ №2 г. Лунінца Наталля Вітальеўна Бойка.

Разам з асветніцкімі мэтамі, на чытаннях даем своеасаблівую справаздачу аб тым, якімі сумеснымі дзеяннямі ўстаноў адукацыі і храмаў узбагацілася іх узаемасупрацоўніцтва. У ліку плённых спраў – аўтапрабег напярэдадні 9 мая, які арганізаваў таксіст Канстанцін Канстанцінавіч Гоман. Хвалючыя моманты ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі занатаваў відэакліп. І малітва свяшчэннікаў на брацкіх магілах са знакавымі словамі аб памяці, якая павінна перадавацца “з роду ў род”, была кульмінацыяй урачыстасцей ў Лунінцы і шматлікіх вёсках. Заканамерным працягам аўтапрабегу стала акцыя “Ад абеліска да абеліска”, якая цяпер праводзіцца ў школах раёна.

Помнікі, устаноўленыя ў памяць загінуўшых, павінны быць такімі ж святынямі для нашчадкаў, якімі для ўсіх праваслаўных з’яўляюцца званы. Гісторыяй іх, якая налічвае больш як 7 стагоддзяў, захапілася настаўніца лунінецкай гімназіі Ірына Анатольеўна Дасько. Свае нататкі, якімі падзялілася з прысутнымі, яна назвала “Заклік да малітвы”.

Аб вядомым са старажытнасці храме ў Багданаўцы, які быў разбураны ў 1960-ыя і адноўлены ў 1990-ыя, прадставіла прэзентацыю педагог мясцовай школы, настаўніца вышэйшай катэгорыі Людміла Васільеўна Ярмольчык. Цікава было даведацца, што настаяцель храма ўзнагароджаны медалём прападобнага мучаніка Макарыя, ігумена Пінскага, а матушка Вольга Міхайлаўна Вабішчэвіч (дарэчы, работнік дзіцячага садка) – медалём прападобнай дзевы Юліаніі, князёўны Альшанскай.

Удасканальваючы духоўна-асветны ўзровень, удзельнікі чытанняў не ўхіляюцца ад абмеркавання злабадзённых пытанняў. Цяпер глыбей усведамляем словазлучнне “экалогія душы”. Нельга абыякава ўспрымаць брыдкаслоўе, што таксама з’яўляецца забруджвальнікам паветра. Аб вытоках праблемы ўсхвалявана паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Леанідаўна Трэгубава, заклікаючы ўсвядоміць паэтычную ісціну: “Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется...”. Кіраўнік аддзела сацыяльнага служэння Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі працягнуў тэму паведамленнем, што медыцына даказала наяўнасць генетычных змяненняў у тых людзей, што ўжываюць так званую інфернальную лексіку (дарэчы, “інферна” па латыні абазначае “пекла”). Свяшчэннік, які будуе ў Пінску храм у гонар страстацерпца цэсарэвіча Алексія і дзіцячы хоспіс, падзякаваў лунінчанам за дабрачынную дапамогу ў гэтай справе. А спачатку прачытаў верш і папрасіў аўдыторыю адказаць, хто яго аўтар. Большасць педагогаў схілілася да думкі, што гэта – Сяргей Ясенін (магчыма, таму, што сёлета адзначаецца 120-годзе паэта, творчасць якога называлі “ажыўшы лампадны алей”). Якім жа было ўражанне прысутных, калі даведаліся, што пранікнёныя радкі напісала дзяўчынка-аутыст! Гэты прыклад яшчэ раз заклікаў не меркаваць аб чалавеку па знешняму выгляду – пранікаць у яго душу…

У чытаннях традыцыйна прымаюць удзел прадстаўнікі аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі, а таксама тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Заўсёды прыцягвае ўвагу выстава “Выратаваныя каштоўнасці” – іконы, канфіскаваныя Брэсцкай мытняй і перададзеныя Лунінецкаму раённаму краязнаўчаму музею, сваім, хаця б часовым, знаходжаннем асвяцілі каледж. Цэнтральная бібліятэка прапанавала кніжныя навінкі па духоўна-маральнай тэматыцы і старажытныя богаслужбовыя выданні, якія знаходзяцца на адказным захоўванні ў фондах. Вырабы ўмельцаў дэманстравалі аддзяленні дзённага знаходжання: маладыя інваліды і гурток “Дамашні ачаг” грамадзян пажылога ўзросту. Выстава малюнкаў змясціла работы пераможцаў і прызёраў раённага конкурсу “Прыгажосць Божага свету”.

Захапіла выступленне кіраўніка місіянерскага аддзела Пінскай епархіі протадыякана Андрэя Гарбунова, які пад уласны акампанемент на гітары ў самых папулярных хітах савецкага часу адкрываў для нас біблейскі сэнс. Шчырымі авацыямі дзякавалі гледачы за песню “Мая Сербія”, якую разам з клірыкам Баранавіцкага Свята-Пакроўскага храма выканаў серб Аца.

Чытанні завяршыў дырэктар політэхнічнага каледжа Андрэй Рыгоравіч Баўкуновіч:

–Усе мы родам з вёскі, усе – блізкія да зямлі. І ведаем, што на незасеяным полі вырастае толькі пустазелле. Чытанні, якія сёлета меў гонар прымаць каледж, засяваюць нашу глебу парасткамі духоўнасці. Удзячны калегам-педагогам, з якімі разам працуем над выхаваннем маладога пакалення. Удзячны прадстаўнікам духавенства – многія іх папярэднікі ў самыя цяжкія часіны не адракаліся ад сваіх перакананняў. Можа, менавіта гэта дапамагло нашаму грамадству ўтрымацца на краю бездані? Спадзяюся на новыя сустрэчы ў імя агульнай справы настаўнікаў і настаяцеляў храмаў: “Сеяць разумнае, добрае, вечнае”…

Многія ўдзельнік адзначалі, што незаўважана праляцелі амаль чатыры гадзіны бесперапыннай працы. Сваімі ўражаннямі падзяліўся кіраўнік прэс-службы Пінскай епархіі настаяцель храмаў праведнай Юліаніі Альшанскай і вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы в. Альшаны Столінскага благачынія іерэй Іаан Гарбуноў:

–Вы ведаеце, што ў гэты ж дзень праводзіліся Свята-Ефрасініеўскія чытанні з удзелам педагогаў і свяшчэннікаў з усёй Беларусі? Слухаў даклады і думаў, якім магутным становіцца ўздзеянне нацыянальных святынь, калі да рэспубліканскай акцыі аналагічныя могуць быць наладжаны ў кожным раёне. Так, як сёлета духоўная нітачка звязвала Полацк і Лунінец…

“Настаўнік”, – звярталіся да Хрыста апосталы”… “Настаўнік”, – звярталіся да Хрыста апосталы”… “Настаўнік”, – звярталіся да Хрыста апосталы”…

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: