| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

"НЕ ПАЗНАЮ СВАІХ ВУЧНЯЎ…”

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Форпост{jcomments on}Так сказала адна з настаўніц, калі азнаёмілася з водгукамі старшакласнікаў на відэафільм “Фарпост”.

Ліцэісты праглядзелі яго ў рамках духоўнай праграмы, якую штотыдзень праводзіць настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерей Сергій Крышталь. Бібліятэкар ліцэя Ірына Пятроўна Раманчук расказвае:

–Вельмі хвалявалася, як стужку, цяжкую нават для дарослых, успрымуць дзеці. Сюжэт яе незвычайны і рэальны. У вёсцы Банчэны на Заходняй Украіне размяшчаецца Свята-Увазнясенскі манастыр. На ўвесь праваслаўны свет вядомы манах-усынаўляльнік. 48-гадовы епіскап Лонгін, якога ў міру ведалі як Міхаіла Жара, лічыць сваімі больш як 330 дзяцей. Многія з іх – ВІЧ-інфіцыраваныя, хворыя на гепатыт С, дзіцячы цэрэбральны параліч. Манах забірае з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў самых безнадзейных, з цяжкімі дыягназамі хворых дзяцей. Нават калі ён не ў стане выратаваць іх ад смерці, то працягвае жыццё ў клопаце і любві.

 

Архімандрыту Лонгіну дапамагаюць 80 насельнікаў Банчэнскага мужчынскага манастыра і 120 манахінь навакольнай Баянскай жаночай абіцелі, духаўніком якіх ён з’яўляецца. Дзіцячы прытулак размешчаны ў Молніцы. Гэта сапраўдны “пернікавы” гарадок з кветкамі і казачнымі фігуркамі. За хворымі дзецьмі даглядаюць 65 манахінь і 40 аплочваемых супрацоўнікаў – медсёстры, повары, выхавальнікі. У 2011 годзе тут пабудаваны Дом інвалідаў, дзе знаходзяцца 125 дзяцей ад года да 20-ці. Цяпер манах апякае каля 300 дзяцей і 200 інакаў, а таксама 60 састарэлых, якія жывуць пры манастыры.

І сам архімандрыт не вызначаецца здароўем. Ён перанёс тры інфаркты, дзве аперацыі на сэрца, выдаленне ракавай пухліны і хіміятэрапію. У 2004-ым у яго спынілася сэрца і ўрачы запускалі яго на працягу пяці гадзін. Калі епіскап Лонгін апрытомнеў, ён паабяцаў Богу ўзвесці царкву ў гонар Святой Тройцы. І стрымаў слова. Праз пяць год храм быў завершаны і цяпер лічыцца адным з буйнейшых і прыгажэйшых у Еўропе.

У епіскапа Лонгіна шмат узнагрод – царкоўных і дзяржаўных, яму прысвоена званне Герой Украіны. Але сотні дзяцей называюць яго проста тата…

Цяпер архімандрыт будуе пасёлак для для пасталеўшых дзяцей. Дваццаць з іх ужо згулялі вяселлі. Многія атрымалі вышэйшую адукацыю. Манах лічыць, што вялікі грэх – пакідаць дзяцей на палове жыццёвага шляху. Ён узяў у арэнду зямлю ў Чарнаўцах і мяркуе пабудаваць тут шматкватэрны дом для сваіх выхаванцаў…

Якія ж уражанні пісьмова занатавалі 10-класнікі пасля прагляду відэафільма “Фарпост”? Чытаем хвалюючыя радкі і з цяжкасцю верым, што гэта – думкі сучасных падлеткаў.

Раман Абравец, 10 «А» клас:

“Раней не змог бы адказаць на пытанне, што можа прывесці чалавека да веры ці ўмацавацца ў ёй. Але фільм “Фарпост” дапамагае ўбачыць і зразумець, што такое сапраўдныя Вера і Любоў. У наш час адбываюцца цуды, дзеці пазбаўляюцца невылечных хвароб. Нават смерць адступае перад моцнай верай і шчырай любоўю.

Гэты фільм – аб праваслаўі, дакладней, аб адным з яго шматлікіх фарпостаў. Вядома, што такія ваенныя ўмацаванні звычайна будуюцца на мяжы. Вось і тут – на мяжы Украіны з Румыніяй размешчаны манастыр, які можна назваць фізічным фарпостам. Людзі, якія тут жывуць, знаходзяцца на іншай мяжы – духоўнай.

Супергероі нашага дня – высокія, прыгожыя хлопцы са зброяй наперавес і іншымі сучаснымі “годнасцямі”. А ў манастыры зусім іншыя прыярытэты. Тут галоўны – чалавек, якога многія не бачуць ці не хочуць бачыць. Гэта дзеці, кінутыя бацькамі. У іх – самыя складаныя дыягназы, у невялікім узросце – вялікія пакуты, гора і бядоты. Фільм кранае за жывое. Зразумела, кранае тых, у каго гэта “жывое” яшчэ не памерла. Фільм прымушае праверыць сябе, зазірнуць унутр і зразумець, ці шмат у душы спагады і спачування да навакольных.

Усе дзеці розныя. Былі і слёзы, была і радасная ўспышка шчасця. А што застаецца? Толькі спяваць і смяяцца, каб не крычаць ад болю. Сціснуўшы зубы да скрыжату і пальцы да хрусту, радавацца. Таму што жывеш! Радавацца бірузе неба, рубінавым промням світанку, жэмчугу кропель дажджу. Па-іншаму нельга. Радавацца адчайнай радасцю воіна, які, паранены, задыхаецца ў крывавай лужыне. Няхай бітва праіграна, але флаг не спушчаны. І зброя не кінута ў бруд. І ты не бяжыш з ганьбой, таму што няма чым бегчы (з нараджэння гэтыя дзеці не могуць рухацца). Застаецца толькі стаяць насмерць. Калі нічога не засталося, радуйся вышэйшай радасцю за сваіх бліжніх. Радуйся чужому каханню і звонкаму смеху не сваіх дзяцей. Нават калі свінцовыя хмары – радуйся! У дождж і непагадзь – радуйся! Радуйся і лікуй, зневажаючы боль, таму што імя табе – Чалавек!”.

Алег Герман, 10 «А» клас:

“Гэта – фільм-шчырасць. “Фарпост” – карціна аб цудах рэальных і зусім не казачных. Фільм – аб фізічным выздараўленні хворых дзяцей і аб духоўным выздараўленні дарослых. Аказваецца, і ў наш час можна рабіць дабро. Нават сціснушы зубы… Свяшчэннік айцец Міхаіл афіцыйна ўсынаўляў дзяцей да таго часу, пакуль не аказаўся запоўненым пашпарт. Астатніх ён ужо браў пад апеку. У 1996-ым стаў манахам. Але гэта зусім не азначала, што бацюшка пакінуў сваіх дзяцей.

Наш час называюць перыядам маральнага і духоўнага падзення. Таму вельмі карысна для душы глядзець такія фільмы. “Фарпост” прымушае прыслухацца да голасу сумлення, пакінуць вечныя скаргі на цяжкае жыццё. Добра паказана, як трэба любіць дзяцей – здаровых і хворых. У фільме няма асуджэння і павучэння. Па-мойму, галоўная ідэя агучана бязрукім хлопчыкам Сцёпкам. Бацюшка сустрэў яго ў інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў. Хлопчык чытаў уласныя вершы. Калі айцец Міхаіл развітваўся, дзіця прыціснулася тварыкам да расы: “Забярыце мяне, калі ласка!”. Бацюшка заплакаў і ўзяў Сцёпку з сабой. Цяпер па вялікіх царкоўных святах яго бяруць на звонніцу. Юнак б’е ў званы, заціснуўшы канат у зубах. І гаворыць: “Я доўга плакаў з-за таго, што нарадзіўся без рук. Цяпер усвядоміў, што павінны радавацца: Бог даў жыццё, за што заўсёды трэба быць удзячным Яму…”.

Аляксандр Ярмоліч, 10 «А» клас:

“Адзін відэафільм – а колькі інфармацыі! Ігумен і яшчэ чатыры манахі пабудавалі Свята-Троіцкі храм. Галоўнае ж, “Фарпост” расказвае аб айцу Міхаілу, які ўсынавіў сотні дзяцей. Дзякуючы яго старанням, пабудаваны прытулак для сірот, інвалідаў, ВІЧ-інфіцыраваных. Для тых дзяцей, якія раней былі “нікому не патрэбны”. Цяпер яны адчуваюць клопат і ласку, догляд і цеплыню сапраўднага бацькі. Айцец Міхаіл і сёстры, якія яму дапамагаюць, асаблівую ўвагу ўдзяляюць інвалідам. Напрыклад, Глеб жыве ў прытулку 18 год. Яго маці, хворая на рак, нарадзіла сына-калеку і сама прынесла яго епіскапу Лонгіну. Глухі, невідушчы, з цяжэйшым паражэннем нервовай сістэмы, ён пазнае людзей толькі па дотыках…

Перш чым прыйсці ў манастыр, архімандрыт сам выпрабаваў тое, што многія дзеці-сіроты, меў патрэбу ў ежы, адзенні, любві маці. Кожны раз ён спадзяваўся на Бога, што Усявышні не пакіне яго ў бядзе, дапаможа захаваць веру ў лепшае.

Як уразіла мяне гісторыя немаўляці Лаўрэнція! ВІЧ-інфіцыраваны, ён, здавалася, павінны быў памерці. Але манахі так шчыра верылі ў яго выратаванне, так маліліся, каб пазбавіўся страшэннай хваробы! І цяпер гэта дзіця таксама будзе жыць у прытулку, гуляць разам з іншымі выхаванцамі.

Мне запомніліся словы айца Міхаіла, што галоўнае для кожнага з нас – пабудаваць свой храм у душы, дзе нашы думкі і дзеянні былі б у згодзе адзін з адным, дзе не было б месца для зла і крыўд. Цяпер свет забруджаны антымаральнымі, несапраўднымі, каштоўнасцямі, забівае ў чалавеку самае галоўнае – чалавечнасць. Людзі ж, якія наведваюць царкву, павінны не прасіць у Бога грошай і ўлады, а дзякаваць Богу за тое, што даў жыццё.

Мяне здзівіла, што манахі жывуць не толькі малітвамі. У іх шмат абавязкаў: яны працуюць на ферме, малако ад кароў развозяць у дзіцячыя дамы, прытулак, бальніцу для псіхічна хворых. Але яны стварылі і заапарк, вальер з паўлінамі, канюшню для поні, каб катаць малышоў. І знаходзяць шчасце ў тым, што на душы светла і чыста. Таму што калі аддаеш часцінку самога сябе тым, каму горш, усведамляеш, што не перарываецца ланцужок дабрыні.

Фільм вучыць без павучэнняў, самым фактам такога быцця. Калі бачыш кінутых дзяцей, у якіх жыццё вісіць на валаску, свае праблемы, што здаваліся вялікімі, становяцца мізернай драбязой. Вера ў Бога дапамагае пераадольваць усе цяжкасці лёсу”.

Аляксандр Шпакоўскі, 10 «Д» клас:

“Гэта вельмі кранаючы фільм, які выклікаў шмат эмоцый, пакінуў шмат пачуццяў у душы. Якое шчасце, што ў свеце ёсць такія мясціны, як “Фарпост”! Лёс дязцей вельмі цяжкі. Але дзякуючы царкве, веры, шчырай спагадзе навакольных у дзяцей паяўляецца надзея. Учынкі айца Міхаіла не паддаюцца асэнсаванню, нават не ўяўляў, што ў наш час жывуць такія людзі! Ён клапоціцца аб дзецях – інвалідах, хворых, беспрытульных, аддае ім сваю любоў і ласку, моліцца за іх. Буду раіць паглядзець гэты фільм усім маім сябрам”.
І хіба варта лічыць, што сучасныя дзеці не адгукаюцца на сапраўдныя дабрыню і міласэрнасць?!

 

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: