З удзячнасцю ЗА МАЛІТВУ
У храме іконы Божай Маці “Вышуканне загінуўшых” г. Лунінца усталявалася добрая традыцыя правядзення ўшанавання прыхаджан у гонар Дня анёла.
Як вядома, 29 верасня адзначаўся дзень святой Людмілы. На сустрэчу сабраліся імянінніцы і іх сябры.
Аб жыцці святой пакутніцы расказаў настаяцель іерэй Сергій Крышталь, які сардэчна павіншаваў імянінніц і ўручыў ім іконы.
Свяшчэннік паведаміў, што для правядзення інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў райвыканкам забяспечыў храм мультымедыйнай апаратурай. Дзякуючы гэтаму, у памяшканні нядзельнай школы будзе рэгулярна дзейнічаць відэацэнтр. На адкрыці яго нікога не пакінуў абыякавым прагляд фільма “Абіцель над Нёманам”, прысвечаным адраджэню ў Гродна жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы. Прысутныя, перш-наперш імянінніцы, падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Напярэдадні ў Жлобіне праводзіліся рэспубліканскія “Дажынкі”. З двайным святам павіншавалі работніка хлебапрыёмнага пункта Л.А. Кузьміч. Цікава было даведаца, што яна наведвала абіцель у Гродна. Пасля ўбачанага фільма многія мараць здзейсніць туды паломніцкую паездку. Ветэран педагагічнай працы Л.М. Лагвіненка шчаслівая тым, што дажыла да духоўнасці ў Беларусі, калі кожны чалавек – малады ці сталы – можа наведваць храм. Былая вучаніца, калега Людмілы Міхайлаўны, больш таго – двайная цёзка Л.М. Бусько расказала аб наведванні Прагі, дзе пахавана святая Людміла. Выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Л.М. Арашкевіч, удзельніца ансамбля духоўных спеваў “Логас”, захапілася песнапеннямі ў выкананні манахінь. Загадчыца раённай паліклінікі Л.Н. Елізава адзначыла, што паўсядзённая мітусня перашкаджае духоўнай засяроджанасці, але душэўныя сілы ўзмацняюцца, калі бачыш абіцель, дзе моляцца за ўвесь свет.
Разам ушанавалі светлую памяць нядаўна пайшоўшай лунінчанкі – маці свяшчэнніка а. Васілія Дубойскага, якую таксама звалі Людміла…
У нядзелю ў Расіі праводзіўся тэлемарафон “Всем миром” на карысць жыхароў Дальняга Усходу, якія пацярпелі ад паводкі. Лунінчане таксама сабралі ахвяраванні для пералічэння на дабрачынны рахунак.
У храме свяшчэннік адслужыў акафіст. Удзельнікі богаслужэння ўкленчана прасілі святую Людмілу аб малітоўным заступніцтве перад Богам за ўсіх людзей добрай волі...