| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

"Жен, дающих врачевства, производящыя недоношение плода во чреве, и приемлющих отравы, плод умервщляющыя, подвергаем епитимии человекоубийцы".

Правило 91 6-го Вселенского Собора

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Як зразумець “пакаленне Z”?

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара, протадыякан Андрэй Гарбуноў. вкл. .

Адказ і на гэта пытанне шукалі ўдзельнікі ІХ Свята-Андрэеўскіх чытанняў. Вось ужо 4-ы год запар педагагічную грамадскасць раёна гасцінна прымае політэхнічны каледж. Злабадзённай была сёлетняя тэма “Моладзь: воля і адказнасць”. Загадзя падрыхтаваныя даклады былі выкладзены скарочана, тэзісна.

На гэта паўплывала злачынства, што адбылося ў нашым горадзе напярэдадні і ў СМІ набыло назву “Кашмар у Лунінцы”. Кожны імкнуўся падзяліцца сваімі хваляваннем і болем, спрабаваць вызначыць прычыны здарэння.

Неабыякавую інтанацыю чытанням задаў пракурор раёна Аляксандр Карлюк. Ацэньваючы роль моладзі ў сучасным свеце з пунту погляду права, ён лічыць, што многіх правапарушэнняў і нават злачынстваў можна было б пазбегнуць, калі б навакольныя былі ўважлівымі да сваіх і суседскіх дзяцей, наогул адзін да аднаго.

Працягнуў абмеркаванне тэмы дырэктар політэхнічнага каледжа Андрэй Баўкуновіч, які прывёў канкрэтныя прыклады спраў па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў. Варты пераймання вопыт прафесійна-тэхнічнай установы адукацыі па правядзенню штомесячных сустрэч са свяшчэннікам, стварэнню фільмаў пра святыні нашага краю, праграм да святаў царкоўнага календара.

Дзейнасць калектыву высока ацаніў кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі кандыдат багаслоўя протадыякан Андрэй Гарбуноў (Баранавічы). У сваю чаргу былі ўражаны яго дакладам “Тэорыя пакаленняў”. Прыведзеныя думкі аб тым, што маладыя людзі, народжаная ў ХХІ стагоддзі, “становяцца паўнавартаснымі вольнымі асобамі толькі ў віртуале, доступ у які для іх – такі просты і натуральны”, заклікаюць да развагі. Духоўныя размовы з сучаснымі дзецьмі настаўнікам трэба вучыцца весці на мове, зразумелай новаму пакаленню…

І ўсё ж неабходна шукаць і скрэпы, якія б злучалі розныя пакаленні. Актыўную работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню вядзе гарадская арганізацыйная структура ДТСААФ. Апошнім часам шмат увагі ўдзяляецца і духоўнаму напрамку. Інструктар-метадыст Алена Пятрэнка выступіла з развагамі аб выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму ў этычнай дактрыне Праваслаўя. Уразілі прыведзеныя дакладчыкам крыху перафразіраваныя словы вядомага англійскага пісьменніка: “Патрыятызм состаіць не ў тым, каб біць сябе ў грудзі і гаварыць: “Я – беларус!”. А ў тым, каб задаваць сабе пытанне – ці варты я Беларусі?”. Як важна ў любым узросце адрасаваць гэту фразу сябе, свайму лёсу…

На неабходнасці ведання гісторыі нашай краіны сканцэнтравала ўвагу намеснік дырэктара СШ №2 г Лунінца Наталля Бойка. Да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года яна падрыхтавала даклад аб дзейнасці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі (1798-1868), які спыніў дэнацыяналізацыю беларусаў. Гэта дазволіла ў гістарычнай перспектыве пабудаваць суверэнную дзяржаву, а Уладыку з поўным правам назваць адным з яе “бацькоў-заснавальнікаў”.

Адзін з важных напрамкаў работы Праваслаўя – сацыяльнае служэнне. У дзяржаве гэтыя функцыі ўскладзены на тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Алена Лаўранчук пазнаёміла з арганізацыяй культурнай дзейнасці ў рэабілітацыйных праграмах, заклікала да супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі іерэй Сергій Плотніцкі (Пінск) пашырыў інфармацыю аб справах дабрыні і міласэрнасці (нават сайт называецца “богодело”). Праўда, зрабіў ён гэта пазней, у коле ўдзельнікаў секцыі. Перад вялікай аудыторыяй свяшчэннік параўнаў першыя чытанні з ракой, што пакрыта ільдом, а цяпер, праз некалькі год адсутнасці на сустрэчах, лічыць, што яны растапілі лёд паміж школай і царквой, што супрацоўніцтва адданых педагогаў і духоўных пастыраў зрушвае плынь ракі да святла ісціны.

На секцыйных пасяджэннях шэраг педагогаў падзяліліся ўласнымі набыткамі ў сучасным адукацыйным працэсе, атрымалі адказы на пытанні ад свяшчэннікаў. Пры падзвядзенні вынікаў слушныя прапановы выказалі кіраўнікі секцый: загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Грыневіч і протаіерэй Сергій Крышталь (Лунінец), намеснік дырэктара СШ №2 г. Лунінца Наталля Бойка і протаіерэй Валерый Скрабец (Лахва), намеснік дырэктара Дзятлавіцкай СШ Ірына Молчан і іерэй Алексій Ільючык (Красная Воля), намеснік дырэктара Бастынскай СШ Марына Грушэўская і протаіерэй Сергій Чыж (Язвінкі), бібліятэкар гімназіі Ірына Раманчук і протаіерэй Іаан Пятрэнка (Бастынь).

Рэкамендацыі будуць улічаны ў далейшым ўдасканаленні штогадовых сустрэч. У гэтым запэўнілі загадчык сектара аддзела па адукацыі Таццяна Трэгубава, якая выступіла з прывітаннем сёлетніх чытанняў, і метадыст ВМК Алена Трухановіч, якая была вядучай праграмы. Удзельнікі таксама маглі пазнаёміцца з выставай духоўных выданняў “Прыгажосць Божага свету”, якую падрыхтавалі работнікі цэнтральнай бібліятэкі, і фотаімгненнямі да 430-годдзя першага прыгадвання храма ў Лунінцы. Захаваная продкамі праваслаўная спадчына патрабуе і ад сучаснікаў прыкласці шмат намаганняў, каб перадаць хрысціянскія каштоўнасці ў тым ліку і “пакаленню зэт”. Мяркуючы па агульным настроі, настаўнікі і духавенства вераць, што “племя молодое, незнакомое” ўсвядоміць высакародныя памкненні лепшых з прадстаўнікоў папярэднікаў.

Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”? Як зразумець “пакаленне Z”?

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: