| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА…

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара..

Прыўзняты настрой удзельнікам стварылі IV Свята-Антоніеўскія чытанні, якія прысвячаюцца тэме “Свяшчэннікі жартуюць”.

Штогадовую сустрэчу ў інфармацыйна-асветным цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) адкрылі вучні гімназіі г. Лунінца. Мікіта Антановіч, Багдан Праскаловіч, Яраслаў Коваль, Анечкі – Нагорная і Хартановіч, Марына Наварыч, Паліна Шэстак, Любоў Яраховіч (6 “Б” клас) займаюцца ў гуртку “Асновы праваслаўнай культуры”.

Разам з кіраўніком – бібліятэкарам Ірынай Пятроўнай Раманчук дзеці падрыхтавалі кампазіцыю ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У інсцэніроўцы прымала ўдзел і вучаніца 10 “Б” класа Святлана Калесніковіч. Ксенія Андрэйчук (6 “А”) прачытала ўласны верш, які прысвяціла самаму значнаму сёлета нацыянальнаму юбілею.

Прагледзелі відэасюжэт з выступленнем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які расказваў пра настаяцеля аднаго з храмаў. У расчуленасці, той доўга гаварыў пропаведзь з заплюшчанымі вачамі. Адкрыў іх толькі тады, калі ключар пацягнуў яго за аблачэнне:

– Бацюшка, усе разышліся. Калі закончыце пропаведзь, самі закрыеце храм…

Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь расказаў аб жыцці прападобнага Антонія Вялікага, які лічыў, што ўсмешка дапамагае пераадольваць цяжкасці быцця. Свяшчэннік падзяліўся ўспамінамі перыяду вучобы ў духоўнай семінарыі, дзе студэнты любілі жартаваць над сакурснікамі. Смешныя выпадкі адбываюцца і цяпер. Адна з прыхаджанак спытала, ці дакладна яна моліцца: “Госпадзі, калі я па сваіх грахах не заслугоўваю раю, можна мяне пакінуць хаця б у “преисподней” (по-русски)?” Айцец Сергій растлумачыў ёй, што гэта – адзін з сінонімаў слова “пекла”. Жанчына збянтэжылася, але з таго часу пры сустрэчы яна змоўніцкі ўсміхаецца свяшчэнніку.

Дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Кішкевіч паведаміла, што ў зале праваслаўнай кнігі маецца 4 тысячы экземпляраў адзінак духоўнай літаратуры, а наогул у бібліятэках раёна – 12 тысяч. Гэтыя кнігі карыстаюцца попытам. Многія сучаснікі пацвердзяць, што яшчэ 20 год таму нельга было ўявіць, што ў чытальнай зале можна заказаць Біблію… Алена Васільеўна прачытала адзін з гумарыстычных “Расказаў для душы” Вольгі Ражнёвай.

Бібліятэкар ЦБ Алена Арашкевіч адкрыла кнігу “Несвятыя” святыя” архімандрыта Ціхана (Шэўкунова) і пазнаёміла з выпадкам, што адбыўся ў Пскова-Пячэрскім манастыры. Аднойчы кіраўнік абкама партыі загадаў манахам ісці галасаваць на выбарчы ўчастак. Ігумен Аліпій скарыстаўся непрадуманасцю гэтай прапановы. Насельнікі абіцелі арганізавалі хрэсны ход праз увесь горад, а перад працэдурай галасавання адслужылі набажэнства… Напалоханыя ўлады вярнуліся да ранейшай практыкі – выбарчая камісія з урнай сама прыязджала ў манастыр.

Дарослыя і дзеці з цікавасцю слухалі настаўніцу СШ №1 г. Лунінца Алену Міхайлаўну Іцакову, якая выбрала для чытання павучальныя прытчы. Прагучалі вясёлыя гісторыі з кніг свяшчэннікаў – “На шляху да Бога” Уладзіміра Башкірава і “Быў такі выпадак” Міхаіла Шпалянскага, а таксама выклікаючыя смех “коржыкі” (кароткія вершыкі) – іх даслаў протадыякан Андрэй Гарбуноў са Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы. Праграму правяла ветэран педагагічнай працы Наталля Іванаўна Казанкова, якая пазнаёміла з гумарыстычным напрамкам у творчасці мясцовых аматараў літаратурнага слова.

У знак удзячнасці прыхаджанка Валянціна Аляксееўна Бут-Гусаім уручыла ўласнаручна спечаны каравай хлопчыку, які выдатна справіўся з роллю першадрукара. Абмеркаванне тэмы “Свяшчэннікі жартуюць” працягнулася за чаепіццем дзяцей у гімназіі. Дарослыя ж могуць наведаць бібліятэкі ў храмах ці клубах, каб у змрочныя дні зімовай непагадзі кніга ўпрыгожыла жыццё святлом слова.

У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА… У ЛЮТЫМ ТРЭБА ЎСМІХАЦЦА…

 

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: