| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

По тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою.

Евангелие от Иоанна 13:35

Утверждение трезвости

trasvostБратство Русской православной церкви по утверждению трезвости

Воскресная школа

voskr-shcooleПри Храме прихода цесаревича Алексея действует воскресная школа для детей и взрослых

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

Помощь учителю

ocentreПолезные обучающие материалы и видео для демонстрации школьникам


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

З АДНАГО КОРАНЯ

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Словы “настаўнік” і “настаяцель”. Маюць аднолькавы сэнс – настаўляць, навучаць, “сеяць разумнае, добрае, вечнае”. Гэта прадвызначыла плённасць сустрэч педагогаў і свяшчэннікаў.

Ініцыіравала новую справу Ірына Жук (цяпер галоўны спецыяліст райсавета), пачала – Таццяна Стасюк (цяпер намеснік дырэктара політэхнічнага каледжа), умацавала – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Таццяна Трэгубава. Днямі ў чацвёрты раз адбыліся IV раённыя педагагічныя чытанні “Духоўна-маральнае выхаванне моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы”.

 

Сёлета славянскія краіны адзначалі 1025-годзе хрышчэння Русі. Гэтай падзеі была прысвечана і сустрэча, што стала традыцыйнай. Калег з усяго раёна і прадстаўнікоў іншых устаноў сацыяльнай сферы гасцінна прымаў сельгаскаледж.

Адкрыў чытанні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч. Ён падкрэсліў значнасць гістарычнага выбару, што быў зроблены ў 988 годзе, для асветы і культуры ўсходніх славян. На гэтай жа тэме сканцэнтраваў увагу і настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі іерэй Сергій Чыж. Кандыдат багаслоўя, памочнік Благачыннага па місіянерскім служэнні нагадаў аб сувязі часоў з падзей хрышчэння Русі да сёлетняга юбілею, падзяліўся шчырымі ўласнымі ўражаннямі аб святкаванні 29 ліпеня ў Мінску з удзелам Патрыярха Маскоўскага і Усяя Русі Кірыла.

Аб адзначэнні 1000-годдзя і 1025-годдзя хрышчэнне Русі гаварыў настаяцель храма ў гонар Святой Юліаніі Альшанскай в. Альшаны Столінскага раёна іерэй Іаан Гарбуноў. Кандыдат багаслоўя, прэс-сакратар Пінскай епархіі даў глыбокі аналіз кароткаму, але вельмі значнаму ў духоўнай самасвядомасці людзей на пастсавецкай прасторы, адрэзку сучаснай гісторыі. Яскравым дадаткам стала выступленне выкладчыка сельгаскаледжа Паўла Пракапчука. Вялікі гонар для нас, што ў 1988 годзе яго бацька, настаяцель Свята-Нікольскага храма в. Кажан-Гарадок протаіерэй Герасім Пракапчук, з дэлегацыяй ад Беларусі ў складзе сямі свяшчэннаслужыцеляў прымаў удзел ў святкаваннях 1000-годдзя хрышчэння Русі ў Маскве. Прамоўца пазнаёміў з біяграфіяй сапраўды легендарнай асобы – удзельніка вайны, дабрачынца Беларускага фонду міру, паказаў яго ўзнагароды і юбілейныя падарункі – дыхтоўныя мастацкія фотовыданні.

Сёлета споўнілася б 90 год з дня нараджэння айца Герасіма… Прысутныя педагогі ўшанавалі памяць бацюшкі ўставаннем. Прадстаўнікі духавенства, якія агульнай малітвай благаславілі пачатак чытанняў, таксама зладжана і ўрачыста праспявалі “Вечную памяць” у гонар свяшчэннаслужыцеляў, якія шчыравалі на духоўнай ніве нашага краю.

У свой час, вызначаючы назву чытанняў, ушанавалі апостала Андрэя Першазванага і разам – настаяцеля Лунінецкага храма ў канцы ХІХ стагоддзя а. Андрэя Бярнадскага, намаганнямі якога пачаўся збор сродкаў на ўзвядзенне новага, цаглянага замест драўлянага, будынка царквы. У праваслаўным календары ёсць некалькі дзён, калі славім святых з гэтым імем. Сёлетнія чытанні праводзіліся ў дзень прападобнапакутніка Андрэя Крытскага. З вопытам яго духоўнай спадчыны пазнаёміў настаяцель храма іконы Багародзіцы “Вышуканне загінуўшых” іерэй Сергій Крышталь. Магістр багаслоўя, памочнік Благачыннага па рэлігійнай адукацыі закрануў надзвычай важную для духоўнага станаўлення чалавека тэму пакаяння. Увасабленнем хрысціянскіх вартасцей – цярпення і моцы духу – з’яўляецца літаратурная славутасць Брэстчыны Ніна Мацяш. Яна ўсё жыццё была прыкавана да інваліднай каляскі, але не азлобілася, не крыўдзілася на лёс, а сваёй светлай творчасцю ўсіх натхняла на пераадоленне жыцёвых нягод. Аб маральна-духоўным абліччы сучасніцы на прыкладзе заўчасна завяршыўшай зямны шлях паэткі распавяла выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Мікашэвіцкай гімназіі Вольга Войткус.

Важнасць ролі настаўніка, ад асабістых вартасных арыентацый якога ў многім залежаць адносіны падрастаючага пакалення да навакольнага свету, падкрэсліла намеснік дырэктара СШ №3 г. Лунінца Алена Андрэйкавец. Яна прапаналізавала ўплыў праекта “Духовная среда”, што ў мінулым навучальным годзе ажыццяўляўся ў пяці ўстановах адукацыі: абодвух каледжах, СШ №1 і СШ №3, а таксама ліцэі, дзе працягваецца і сёлета. Пашырэнню перашкаджаюць пэўныя тэхнічныя прычыны, але, спадзяюцца педагогі, што ў бліжэйшы час да праекта далучацца ўсе зацікаўленыя ўстановы адукацыі.

Алена Мікалаеўна паведаміла, што 84 працэнты вучняў, з якімі раз у два тыдні сустракаўся свяшчэннік, выказаліся за іх працяг. На думку апытаных, гутаркі дапамагаюць прыняць дакладнае рашэнне ў складанай сітуацыі, развіваюць духоўна-маральную культуру асобы. Дзякуючы своеасаблівым “урокам Закона Божыя”, вучні задумваюцца над сваімі дзеяннямі, асэнсоўваюць свае ўчынкі.

–Аб неабходнасці выхавання сэрца гаварылі многія не толькі рэлігійныя, але і навуковыя дзеячы, – заўважыла прамоўца. – Мяне ўразіла думка сусветна вядомага вучонага Альберта Эйнштэйна: “Недастаткова навучыць чалавека спецыяльнасці. Такім шляхам ён ператворыцца ў карысную машыну, але не стане паўнавартаснай асобай. Ён павінны атрымаць уяўленне аб тым, што з’яўляецца добрым і маральным”.

\Многія ўдзельнікі чытанняў адзначалі, што галоўны вынік 1000-годдзя хрышчэння Русі – гэта 25 год, што прайшлі са святкавання таго да сёлетняга юбілею. Адкрыліся зачыненыя ці адноўлены разбураныя храмы ў нашым краі. Адзін з іх знаходзіцца ў прыстасаваным памяшканні, але сцены – не галоўнае, калі вядзецца вялікая духоўная праца. Жыхары Лобчы сёлета адзначылі 20-годдзе першага служэння літургіі, што адбылася 20 красавіка 1993 года. Успаміны старажылаў аб тым, як ішло адражэнне праваслаўнай абшчыны, стала асновай паведамлення “Варварын дзень” (гонар гэтай святой асабліва шануюць у вёсцы) настаўніцы пачатковых класаў Лобчанскай БШ Алены Мелюх. Ад імя прыхаджан яна шчыра падзякавала дырэктару каледжа Фёдару Бірылу, які ў час працы ў Лобчы выкупіў будынак магазіна і садзейнічаў яго ператварэнню ў часовы храм.

Як вядома, гаспадары IV чытанняў нядаўна адзначылі 35-годдзе. Фёдар Аляксеевіч паведаміў, што з 13 тысяч выпускнікоў многія набылі вельмі важныя ў грамадстве спецыяльнасці. Тры выпускнікі сталі свяшчэннікамі. Гэта іерэй Сергій Пярвушын, які ўзводзіць храм іконы Божай Маці “Уладзімірская” ў Смаленскай вобласці Расіі. Бацюшкай-будаўніком стаў і іерэй Іаан Пятрэнка, які ўзвёў Свята-Параскевінскі храм у в. Бастынь, завяршае будаўніцтва Свята-Троіцкай царквы ў в. Велута і капліцы ў в. Люшча. Клірык Лунінецкага Свята-Крыжаўзвіжанскага храма іерэй Георгій Філіновіч далучыў цяперашніх навучэнцаў да ўзвядзенне могілкавай капліцы. Выпускнікі каледжа шчыра падзякавалі былым настаўнікам і прыгадалі час сваёй вучобы ў ПТВ-160, што дадало чалавечай прыцягальнасці маладым людзям у строгіх царкоўных аблачэннях.

Вынікі чытанняў своеасабліва падвёў протадыякан Андрэй Гарбуноў з храма Пакроў Багародзіцы г. Баранавічы. Ва ўнісон святочнасці сустрэчы госць распавёў пра вечнасць і сучаснасць царкоўных песнапенняў, пад уласны акампанемент на гітары выканаў некалькі кранаючых душу спеваў.

Сёлета чытанні праводзіла загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Богдан. На завяршэнні да афіцыйных слоў урачыстага закрыцця яна прачытала ўласны верш, увасобіўшы імкненне большасці грамадства да духоўнасці, што лічаць справай жыцця педагогі і свяшчэннікі.

Настаўніца Багданаўскай СШ Вера Ільючык, якая прысутнічала на ўсіх чытаннях, адзначыла, што гэтыя – былі самымі ўражваючымі:

–Тры гадзіны праляцелі, як адно імгненне! Кінулася ў вочы, што ніхто з прамоўцаў, уласна кажучы, не чытаў, – кожны дзяліўся тым, што хвалюе, і гэта перадавалася аўдыторыі. Зразумела, каб так грунтоўна падрыхтавацца да выступлення, трэба валодаць істотным запасам гуманітарных ведаў, а гэта значыць – шмат прачытаць… Звярнулася да арганізатараў: над чым параілі б папрацаваць мне, каб на наступных чытаннях быць не толькі ў зале, але і за трыбунай?

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Священник Сергий Плотницкий

+375 29 370-30-93
Религиозная община «Приход храма Святого мученика цесаревича Алексия»

г.Пинска, Пинской епархии, Белорусской православной церкви,
225710 г.Пинск, ул. Горького, 33

Расчетный счет

УНП 201026043, текущий (расчетный) счет
BY69 BAPB 30157250100100000000 в бел. рублях
в «Белагропромбанк» ЦБУ номер 137 г.Пинск
БИК BAPBBY2X

PINSKMILOSERDIE.1PAY.BY

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: