ЗЯЦЬ ДЫЯКАНА ПРАСЛАВІЎ НАШ КРАЙ
{jcomments on}У Лунінецкім ліцэі адбыліся Трэція гісторыка-філалагічныя чытанні памяці педагога, гісторыка, перакладчыка Мікалая Пятровіча Анцукевіча (1892-1971).
Залессе – гэта мікрараён Лунінца, які ў пачатку ХХ стагоддзя быў інтэлектуальным і культурным цэнтрам горада, дзякуючы рускай рэальнай гімназіі. Менавіта тут М.П. Анцукевіч зрабіў пераклад “Слова аб палку Ігаравым”, што занатавана ў энцыклапедыях Беларусі, Літвы (з Лунінца выкладчык пераехаў у Вільню), Расіі (у Яраслаўлі дзейнічае музей славутага помніка літаратуры). Гэтыя факты гучалі ў выступленні 10-класніцы Дар’і Бярозка – прэзідэнта навуковага таварыства вучняў “Зямляне”.