| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

"Жен, дающих врачевства, производящыя недоношение плода во чреве, и приемлющих отравы, плод умервщляющыя, подвергаем епитимии человекоубийцы".

Правило 91 6-го Вселенского Собора

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы...

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

На ІІІ злёце праваслаўнай моладзі “Маранафа”, што арганізавалі аддзел адукацыі Лунінецкага райвыканкама і Лунінецкая благачынная акруга, юныя вернікі вызначаліся лепшымі якасцямі характараў.

Гэта адлюстраваў вынік агульных спраў, якія згуртавалі 48 дзяцей і 12 дарослых шасці прыходаў у час традыцыйнай трохдзённай сустрэчы на ўзбярэжжы возера Белае. Старт злёту даў малебен за вандроўнікаў у Свята-Параскевінскім храме в. Бастынь. Пасля службы ў гонар прарока Іліі настаяцель протаіерэй Іаан Пятрэнка вітаў юных паломнікаў, што сышлі з цягніка. Ад імя прыхаджан гасцям былі ўручаны свежаспечаныя духмяныя караваі.

– І ў экстрэмальную спякоту нас чакаў не пешы пераход, на што настрайваліся, а сюрпрыз! – начальнік злёту Ірына Аляксандраўна Грушэўская (гімназія г. Лунінца) шчыра дзякуе айцу Іаану. – Бацюшка арганізаваў паездку на аўтобусе!

Блаславёныя іконай Хрыста Збавіцеля, удзельнікі злёту дзень пачыналі і заканчвалі малітвай. Як і летась, адмовіліся ад камфортных умоў адпачынку. Для начлега выбралі спальнікі і палаткі, ежу гатавалі на кастры, шматлікія перашкоды пераадольвалі ў спаборніцтвах… Пасля размяшчэння ўрачыстае адкрыццё пачалося з агульных спеваў гімна. Настаяцель Спаса-Прэбражэнскага храма в. Язвінкі протаіерэй Сергій Чыж, які ўзначальваў каманду прыхода, нагадаў аб першых мучаніках Святой Русі.

Страстацерпцам Барысу і Глебу, якія ахвяравалі жыццямі дзеля захавання міру на сваёй Радзіме, прысвячаецца злёт праваслаўнай моладзі.

Агульнай справай стала ўскладанне гірлянды да помніка вёсцы Белае Возера, знішчанай фашыстамі, і мемарыяльнай дошкі загінуўшым партызанам. У акцыі памяці ўдзельнічалі прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Актыўнае садзейнічанне праграме злёту аказала Лунінецка-Ганцавіцкая арганізацыйная структура ДТСААФ.

Патрыятычную тэму працягнула гістарычнае падарожжа “Вывучай свой край” (з элементамі спартыўнага арыентавання на мясцовасці), якое падрыхтаваў Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў (СШ №2 г. Лунінца). Дарэчы, настаўнік усклаў на сябе двайную задачу – яшчэ і ўзначаліў каманду прыхода Свята-Барыса-Глебскага храма в. Лунін. Яна была прадстаўлена школьнікамі Дубаўскай СШ. Педагогі адзначалі адказнасць хлопчыкаў і працавітасць дзяўчынак.

– З іх дапамогай лёгка было забяспечваць рэжым харчавання! – усміхаецца “галоўная па кухні” Ірына Пятроўна Раманчук (гімназія г. Лунінца). – Дзяўчынкі з Багданаўкі наогул захапілі здольнасцямі сапраўдных гаспадынь. Студэнтка медыцынскага універсітэта Кацярына Калешка – проста кулінарная майстрыха! Стараннымі і ўмелымі былі гімназісткі – сёстры Наташа і Святлана Калесніковічы.

Удзельнікі злёту аднавілі сутнасць старажытнай ісціны, што “трэба маліцца, каб у здаровым целе і дух быў здаровым”. Адчуць сябе моцнымі і спрытнымі ім дапамаглі вопытныя педагогі-турысты з Дубаўскай, Палескай і Язвінскай СШ. Камандныя спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму і водных відах ацэньваліся граматамі, але галоўнай узнагародай былі прагулкі на байдарках у суправаджэнні інструктараў.

Бяспеку на сушы і вадзе гарантавала здольнасць Руслана Васільевіча Пятрэнкі знаходзіць агульную мову з дзецьмі. Слесар ТЭЦ кіраваў камандай Свята-Крыжаўзвіжанскага храма г. Лунінца і ўражваў педагагічным падыходам да розных сітуацый. Ён узначаліў і экалагічную акцыю “Захаваем прыроду ў чысціні” – дзеці ўбралі навакольную тэрыторыю і ўзбярэжжа Белага возера. Разам са сваімі падапечнымі, якія не турбавалі скаргамі на недамаганне, актыўнасцю ва ўсіх агульных справах вызначалася медсестра ЦРБ Наталля Сцяпанаўна Сладзінская.

Клопату аб экалогіі не толькі прыроды, але і душы спрыялі прадстаўнікі дзіцячай бібліятэкі. Яны правялі віктарыну да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сярод знаўцаў нацыянальнай літаратуры вызначыўся Кірыл Савіч, які прадстаўляў каманду прыхода храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) г. Лунінца. На духоўную тэму ў гэты дзень з удзельнікамі злёту гутарыў настаяцель храма мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі в. Багданаўка протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч.

Фотаздымкі занатавалі шчаслівыя імгненні, аб якіх дзеці напісалі ў сваіх водгуках. Толькі аднаму гарэзліваму хлопчыку падалося, што “мала часу было для купання”. Арганізатары пажартавалі, што добра падумаюць, ці запрашаць яго на наступны год! Гэтага зычаць сабе большасць удзельнікаў, якія радаваліся новым сябрам і цікавым справам. Заданнем на год можна назваць пажаданне свяшчэннікаў вывучыць песні, словы якіх прадвінутая моладзь хутка “скачвала” з інтэрнэту, і правесці конкурс на лепшае выкананне не толькі гімна “Цудоўнае далёка”. Дарослыя, ледзь стрымліваючы слёзы ў абдымках дзяцей, выказвалі спадзяванні, што ў душах юных выхаванцаў застануцца словы: “Я клянусь, что стану чище и добрее, и в беде не брошу друга никогда”… Няхай злучае людзей кожная агульная справа (гэта ж у перакладзе з грэчаскай мовы азначае “літургія”), што вядзе да храма!

Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы... Лепшыя гаспадыні – у Багданаўцы, надзейныя хлопцы – у Дубаўцы...

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Расчетный счет: Свято-Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви
г. Пинск, Брестская обл., 225710, ул. Горького, 33
УНП 200699783, текущий (расчетный) счет № 3015520219116 бел.руб. в "Приорбанк" ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК 153001749
Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: