| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

“УКЛОНИСЬ ОТ ЗЛА И СОТВОРИ ДОБРО”

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Тамары СОЦ.

Шляхі да адзінай мэты, каб аднавіць ісціну ў выхаванні, выпрацоўвалі ўдзельнікі VІІІ Свята-Андрэеўскіх чытанняў – аўтарытэтныя педагогі і свяшчэннікі. Асэнсаванне маральных каштоўнасцей, без якіх немагчыма будучыня чалавецтва, прыцягнула неабыякавых людзей да грамадскага абмеркавання злабадзённай тэмы.

Дакладчыкі былі адзінымі ў думцы, што Бог ёсць любоў, пацвярджаючы яе рознымі прыкладамі. Протаіерэй Іаан Пятрэнка (Свята-Параскевінскі храм в. Бастынь) прывёў цытату аднаго з Нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры аб тым, што толькі хрысціянскія запаведзі змогуць супрацьстаяць сучасным садома-гаморскім рэаліям.

Дырэктар Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага Сяргей Пятровіч Высоцкі лічыць, што маральнасць вучня залежыць ад асобы педагога. Яго выступленне завяршала відэапрытча аб найважнейшым для тых, хто ўступае ў жыццё, адрозненні паміж злом і дабрынёй. Каб дакладна аналізаваць цяперашняе, трэба ведаць урокі мінулага. Настаўнік гісторыі СШ №2 г. Лунінца Дыяна Раманаўна Сладзінская захапіла прэзентацыяй аб А.В. Сувораве – непераможны палкаводзец на працягу стагоддзяў застаецца прыкладам адданасці праваслаўю.

Кандыдат багаслоўя, протадыякан Андрэй Гарбуноў (Свята-Пакроўскі храм г. Баранавічы) нагадаў, што абвяшчэнне незалежнасці Польшчы адбылося амаль 100 год таму разбурэннем Варшаўскага Аляксандра-Неўскага сабора, – гэта ганебная падзея засталася ў гісторыі фактам вандалізму і варварства.

Аргументавана змагацца са злом праз гуманізм педагога як умову плённасці духоўна-маральнага выхавання заклікала дырэктар Багданоўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык, якая пачала выступленне ўспамінамі пра ўплыў вясковай бабулі на паводзіны ўнукаў. На вызначаючай ролі сям’і засяродзіў увагу протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч (храм мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі в. Багданаўка).

Многія прысутныя занатавалі ў памяці біблейскую запаведзь, якую прывёў бацюшка: “Уклонись от зла и сотвори добро”. У рукапісе прадставіла ўласны вопыт духоўнага выхавання ў малодшых школьнікаў настаўнік пачатковых класаў СШ №4 Алена Аляксееўна Грушэўская (адсутнічала па паважлівай прычыне). Імёны і справы многіх свяшчэннікаў Палескай епархіі, да якой у пачатку ХХ стагоддзя належаў і наш край, адкрыў землякам протаіерэй Павел Дубінец (Свята-Параскевінскі храм в. Марочнае Зарэчненскага раёна Ровенскай вобласці Украіны).

Раённае мерапрыемства стала рэгіянальным этапам XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў. Хвалюючыя пытанні духоўна-маральнага выхавання моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы гучалі ў актавай зале політэхнічнага каледжа. Удзельнікаў сустрэчы віталі дырэктар Андрэй Рыгоравіч Баўкуновіч і кандыдат багаслоўя, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі протаіерэй Віктар Сачкоўскі. Раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму адзначаны за плённае супрацоўніцтва з духавенствам ў справе маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Арганізатары чытанняў – загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Людміла Мікалаеўна Ярмаковіч і метадыст Марына Міхайлаўна Грушэўская па праву прымалі словы ўдзячнасці.

Мастацкую частку чытанняў адлюстравала фотавыстава “Які цудоўны гэты свет” ветэрана педагагічнай працы Івана Аляксеевіча Панасюка. Прыгажосць нацыянальнага дойлідства занатаваў відэафільм “Жамчужына Беларускага Палесся”, створаны да маючага адбыцца 200-годдзя Кажан-Гарадоцкага Свята-Нікольскага храма. Творчасць работнікаў політэхнічнага каледжа ўразіла прысутных, як і выступленне народнага хору ў складзе педагогаў і майстроў у суправаджэнні інструментальнага трыа.

Дырэктар СШ №1 г. Лунінца Галіна Уладзіміраўна Грамыка, якая вяла праграму чытанняў, агучыла агульную думку:

– Наша сустрэча была настолькі інфармацыйна насычанай і завяршылася на такой святочнай вышыні, што прапанавана працу па секцыях ажыццявіць у іншы час.

Штогод Свята-Андрэеўскія чытанні збіраюць, акрамя бібліятэкараў, педагогаў па розных прадметах. Упершыню ў рэгіянальным форуме, як назваў сустрэчу кандыдат багаслоўя, прэс-сакратар Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў (Свята-Параскевінскі храм в. Альшаны Столінскага благачынія), удзельнічалі намеснікі дырэктараў школ, загадчыкі дзіцячых садоў, настаўнікі геаграфіі, пачатковых класаў, замежных моў. Адна з прысутных (прасіла не называць яе імя пры публікацыі) шчыра гаварыла:

– Напланавала сабе столькі спраў на канікулы, што шкадавала, даведаўшыся аб неабходнасці ўдзелу ў чытаннях. Ішла і абуралася: вярнуся і выкажу заўвагу калегам, што не цэняць чужы час. Цяпер таксама іду ў адміністрацыю. Буду дзякаваць, што мяне рэкамэндавалі на гэту сустрэчу, і прасіць, каб накіравалі і на наступныя чытанні. Упэўнена – я ўсё паспею. На справы натхняе пачутая ісціна: “Калі Бог на першым месцы, усё астатняе – на сваіх”

“УКЛОНИСЬ ОТ ЗЛА И СОТВОРИ ДОБРО”  “УКЛОНИСЬ ОТ ЗЛА И СОТВОРИ ДОБРО”  “УКЛОНИСЬ ОТ ЗЛА И СОТВОРИ ДОБРО”  “УКЛОНИСЬ ОТ ЗЛА И СОТВОРИ ДОБРО”

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: