| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

“БАЧЫЦЬ ТОЕ, ШТО ПОБАЧ…”

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара..

У цэнтральнай бібліятэцы Пінска адбылася Першая вучнёўская канферэнцыя Пінскай епархіі.

Яшчэ на аналагічных сустрэчах у благачыніях складана было вызначыць па двое ці трое пераможцаў (напрыклад, з 17-ці ўдзельнікаў у Лунінцы ці 42-ух – у Баранавічах). Лепшыя з лепшых спаборнічалі ў завяршальным творчым конкурсе.

Яго арганізаваў аддзел па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі на чале з кандыдатам багаслоўскіх навук іерэем Віктарам Сачкоўскім. У журы запрасілі прадстаўнікоў духавенства і ўстаноў адукацыі. Вядучы – дырэктар СШ №12 г. Пінска, кандыдат педагагічных навук Леанід Аляксандравіч Ярашэвіч быў уражаны працамі юных даследчыкаў, якія ў тэме “1917-2017. Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі: вынікі стагоддзя” сканцэнтравалі ўвагу на краязнаўчых ці сямейных пошуках. Удзельнікі канферэнцыі з цікавасцю даведаліся аб свяшчэнніках, якія неслі духоўнае служэнне ў атэістычны час ці ў перыяд акупацыі Польшчай тэрыторыі Заходняй Беларусі, аб храмах, што захаваліся ў віхуры разбурэнняў і цяпер сталі святынямі. Аб гэтым распавядалі вучні гімназіі №5 і СШ №7 г. Баранавічы, СШ №3 г. Ганцавічы, школьнікі з Дастоева, Моладава і Мотыля Іванаўскага раёна, СШ №1 г. Івацэвічы, лунінецкіх СШ №№1 і 2, пінскіх СШ №10 і гімназіі №2, а вучань баранавіцкай гімназіі №4 зрабіў спробу сацыялагічнага апытання аб рэлігійных уяўленнях сучасных школьнікаў.

Юнымі дакладчыкамі захапляліся кандыдаты багаслоўскіх навук – дацэнт Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі протадыякан Павел Бубноў адзначыў: “Святло, што выпраменьваюць дзеці, дакранулася да ўсіх нас”, а кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Пінскай епархіі протаіерэй Сергій Рабой пажадаў вучням падзяліцца ведамі з роднымі і сябрамі. Слушную прапанову аб тым, што за кожным вучнем стаіць настаўнік, а значыць – неабходна ўшаноўваць і кіраўнікоў вучнёўскіх прац, выказала кандыдат педагагічных навук, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Любоў Сямёнаўна Макарава.

Кожная праца была вартая высокай ацэнкі. Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны Ірына Грабар (Моладаўская СШ Іванаўскага раёна) за работу аб святынях свайго краю і Вадзім Свірыдэнка (гімназія №2 г. Пінска) за стварэнне радавода свяшчэнніка Яўгена Пугача – свайго дзеда. 10-класніца СШ №1 г. Лунінца Валерыя Юрцэвіч узнагароджана Дыпломам ІІ ступені за працу аб асветніцкай дзейнасці праваслаўнай пісьменніцы Софіі Прорвіч – лунінецкая матушка ў 1920-1930 гг. была актыўным аўтарам часопіса “Воскресное чтение”, што выдаваўся ў Варшаве.

Паважанае журы ўлічыла, што ў справе прапаведніцтва духоўнай інфармацыі вельмі важныя аратарскія здольнасці. Дыпломы І ступені ўручаны вучаніцам гімназіі №5 г. Баранавічы Ане Тарасевіч і Аляксандры Барбарыч, якія адкрылі для сучаснікаў хрысціянскія матывы творчасці Максіма Багдановіча (25 мая адзначым сумны юбілей – 100-годдзе завяршэння зямнога шляху класіка нацыянальнай літаратуры). Малітоўным запаветам і сёння гучаць словы паэта:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»…

Застаецца пажадаць дзецям захаваць свядомы погляд на складаны перыяд мінулага нашай краіны, вынікі якога будуць асэнсоўвацца яшчэ не адно стагоддзе, і прымножыць іскрынку даследніцкага таленту, што прадэманстраваны ў выяўленні фактаў гісторыі праваслаўя.

На здымку: юныя лунінчане Глеб Семяненка (адзначаны Падзякай у ліку васьмі ўдзельнікаў), Павел Цюшкевіч (дапамагаў аднакласніку з СШ №2 паказаць прэзентацыю), Валерыя Юрцэвіч, а таксама намеснікі дырэктараў іх школ Наталля Вітальеўна Бойка (справа, СШ №2) і Таццяна Браніславаўна Шостыр (злева, СШ №1) і на памяць сфатаграфаваліся са свяшчэннікамі – членамі журы.

На здымку: юныя лунінчане Глеб Семяненка (адзначаны Падзякай у ліку васьмі ўдзельнікаў), Павел Цюшкевіч (дапамагаў аднакласніку з СШ №2 паказаць прэзентацыю), Валерыя Юрцэвіч, а таксама намеснікі дырэктараў іх школ Наталля Вітальеўна Бойка (справа, СШ №2) і Таццяна Браніславаўна Шостыр (злева, СШ №1) і на памяць сфатаграфаваліся са свяшчэннікамі – членамі журы.

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: