| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

КАЛЯДЫ Ў КОЛАСАВЫМ ДОМЕ

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

kalyady-minПа ініцыятыве архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску адбылася святочная праграма.

Гэта быў дзень, калі неба цалавала зямлю мірыядамі зорных сняжынак. Снегапад за вокнамі музейнай гасцёўні не палохаў аб’яўленым аранжавым узроўнем небяспекі – яе нібыта адводзіў малітоўны настрой святочных дзён. Урэшце, стыхія і не спыніла гасцей з Пінскай епархіі, якія радасцю аб Нараджэнні Хрыста дзяліліся з такімі ж прагнучымі духоўнага абнаўлення мінчанамі. Прырода даравала Калядам тую чысціню і пяшчоту, якую выклікае ў душы цуд з цудаў – паяўленне на свет Боганемаўляці.

Архіерэй павіншаваў удзельнікаў сустрэчы з Нараджэннем Хрыстовым, шчыра пажадаў кожнаму самых добрых пачуццяў і зазначыў:

– У свой час Якуб Колас не адны Каляды адзначаў на Палессі. І хаця ў паэме “Новая зямля” пранікнёна і таленавіта адлюстраваў менавіта сямейнае свята, захацелася, каб у Коласавым Доме прагучалі і спрадвечныя палескія песнапенні.

Атрымаўшы благаславенне Ўладыкі Сцяфана, у цэнтр мемарыяльнай залы выйшла група ўдзельнікаў клірасных хораў. Маладыя людзі прыгожымі пастаўленымі галасамі пачалі з біблейскіх спеваў: “Слава в Вышних Богу, и на земли мир, и в человецех благоволение”. Затым гучалі тэксты на розных мовах – у кожнай краіне славянскія народы славяць Боганемаўля і Богамаці.

Калі ж увагаю прысутных авалодаў протадыякан Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў, захапленне гледачоў спевамі кіраўніка Місіянерскага аддзела Пінскай епархіі суправаджалася здзіўленнем яго словамі. У даўно знаёмых папулярных песнях айцец Андрэй вызначаў духоўны змест (напрыклад, “Прекрасное далёко” Крылатава і Энціна – мара аб Царствіі Нябесным, “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались” Алега Міцяева – радасць згуртавання на літургіі…). Такія адкрыцці – яшчэ адзін падарунак сустрэчы. Прыцягнулі гледачоў і жартоўныя семінарскія перакладанні народных песень, і дыялектныя палескія калядныя спевы, якія айцец Андрэй запісаў ад сваёй бабулі.

– Не магла стрымаць слёз, – прызналася нявестка Якуба Коласа Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч. – Сустрэча выклікала настальгічныя пачуцці. Прыгадаліся мае родныя, якія жывуць ужо толькі ў сэрцы... Душу перапаўняла ўдзячнасць Уладыку Сцяфану, які сваімі справамі ўмацоўвае духоўную сувязь Мінска з Пінскам. Сталіца

Палесся – радзіма майго мужа Данілы Канстанцінавіча, старэйшага сына Якуба Коласа, стваральніка музея яго памяці…

Удзельнікі свята дзякавалі і іншым свяшчэннікам, якія арганізавалі “Палескія Каляды” – гэта кіраўнікі аддзелаў Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў (Прэс-служба; настаяцель храма ў гонар праведнай дзевы Іуліяніі, князёўны Альшанскай в. Альшаны Столінскага благачынія) і іерэй Сергій Плотніцкі (Сацыяльны аддзел; настаяцель храма, які будуецца ў Пінску ў гонар цэсарэвіча Аляксія разам з дзіцячым хоспісам). Сустрэча сапраўды нагадвала сямейнае свята. Нешматлікая па колькасці ўдзельнікаў (сярод іх пераважалі сябры Дома Коласа – былыя супрацоўнікі музея, работнікі кніжных крам, аматары літаратурнай творчасці), яна была багатая на шчырасць пачуццяў і шчодрасць палескіх калядных пачастункаў.

Дырэктар музея Зінаіда Мікалаеўна Камароўская выказала спадзяванне, што сустрэчы ў калядныя дні стануць традыцыяй Дома Коласа, а супрацоўніцтва з Пінскай епархіяй будзе спрыяць далейшым духоўным стасункам. Сёлета ж “Палескія Каляды” далі своеасаблівы старт юбілею нацыянальнага класіка – 110-годдзю літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа.

Фота аўтара.

КАЛЯДЫ Ў КОЛАСАВЫМ ДОМЕ КАЛЯДЫ Ў КОЛАСАВЫМ ДОМЕ КАЛЯДЫ Ў КОЛАСАВЫМ ДОМЕ КАЛЯДЫ Ў КОЛАСАВЫМ ДОМЕ

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: