| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93, +375-29-370-30-78

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

ШЭСЦЬ з 29-ці ЛЕПШЫХ – з Пінскай епархіі

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

ШЭСЦЬ з 29-ці ЛЕПШЫХ – з Пінскай епархііПадведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”.

Яго штогадовае правядзенне было заснавана летась Распараджэннем па Беларускай Праваслаўнай Царкве, якое падпісаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. У першым конкурсе актыўны ўдзел прынялі бібліятэкі ўстаноў адукацыі і культуры, а таксама падпарадкаваныя Беларускаму Экзархату.

На суд журы, якое ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, былі прадстаўлены 178 работ у чатырох намінацыях.

Прыемна, што ў кожнай з іх паспяхова выступілі і работнікі кніжных сховішчаў, размешчаных на тэрыторыі Пінскай епархіі.

Беларускі Экзархат вызначыў 29 прызавых месцаў і заахвочванняў.

Сярод іх у намінацыі “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях” нашы прадстаўнікі занялі першае і другое месца! Пераможцам стала Сетка публічных бібліятэк г. Баранавічы (намеснік дырэктара па навуковай і вытворчай рабоце Лілія Славаміраўна Сяргейчык), другое месца заняла бібліятэка УА “Лунінецкі дзяржаўны прафесійны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці” (бібліятэкар Ніна Мікалаеўна Дамашэвіч).

У намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі” другой прызнана работа бібліятэкі УА “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці (бібліятэкар Таццяна Васільеўна Новік).

Намінацыя “Гісторыя праваслаўя роднага краю” прынесла другое месца гарадской цэнтральнай бібліятэцы сістэмы публічных бібліятэк г. Пінска (дырэктар Дзіна Анатольеўна Лагодзіч) і заахвочвальную прэмію – Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Ганцавіцкага раёна (бібліятэкар Тамара Міхайлаўна Валынец).

У намінацыі “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей” трэцяе месца падзялілі дзве ўстановы, у тым ліку – бібліятэка УА “Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў” (бібліятэкар Алена Пятроўна Міхеева).

Гэты поспех сведчыць аб паўсямесным узаемадзеянні работнікаў бібліятэк са свяшчэннаслужыцелямі, аб плёне праводзімай на дзяржаўным узроўні палітыкі супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой у рамках заключаных з рознымі міністэрствамі і ведамствамі пагадненняў.

Усе 29 вызначаных бібліятэк будуць узнагароджаны камплектамі кніг. Акрамя таго, пераможцы – Граматамі Патрыяршага Экзарха і іконамі, а прызёры – Падзячнымі граматамі Патрыяршага Экзарха.

Спадзяемся, што ўбачым прадстаўнікоў Пінскай епархіі і сярод аўтараў 28 работ, якіх заахвоціла Міністэрства адукацыі, – пакуль гэтыя вынікі не апублікаваны. Наогул усе ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны падзячнымі пісьмамі сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 21-23 кастрычніка ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у рамках Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.

ТРЭЦІ ПОСПЕХ

Некалькі пытанняў адрасавалі “сярэбранаму” прызёру рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання” бібліятэкару Лунінецкага сельгаскаледжа Ніне ДАМАШЭВІЧ.

– Ніна Мікалаеўна, з чаго пачаўся ваш прафесійны шлях, які прывёў да такога адметнага дасягнення?

– Закончыла бібліятэчны тэхнікум. Першае месца працы – родная Язвінская СШ. Праз год тагачасны дырэктар, які ішоў на павышэнне ў Лунінец, параіў удасканальваць прафесію ў горадзе. Як раз тады адкрывалася сельскагаспадарчае ПТВ. На месца бібліятэкара было восем прэтэндэнтаў! На маю карысць сыграў той факт, што ў школе падрыхтавала праграму да 60-годдзя Кастрычніка для раённага семінара, якая была высока ацэнена прадстаўнікамі органаў улады. Так што працую з дня заснавання каледжа.

– А вы мэтанакіравана звязалі жыццё з кніжным светам?

– Марыла стаць педагогам, але ў ВНУ не прайшла па конкурсе. Тут жа падала дакументы ў Магілёў. Калі ўжо была залічана, атрымала накіраванне з калгаса, што было гарантыяй паступлення. Але вырашыла нічога не змяняць. І не шкадую. Заўсёды любіла чытаць. За час работы вывучыла запыты нашых навучэнцаў. Працаваць з моладдзю вельмі цікава. Праводзячы мерапрыемствы, у пэўнай ступені рэалізую свае педагагічныя імкненні.

– Цікава, а вашы родныя захапляюцца чытаннем? Раскажыце, калі ласка, аб вашай сям’і.

– Мы разам з мужам, які працаваў выкладчыкам, выхоўвалі ў дзяцей любоў да кнігі. На жаль, ён ужо амаль 20 год жыве толькі ў нашай памяці… Старэйшая дачка ў пэўнай ступені ажыццявіла маю мару, закончыўшы філфак БДУ. Малодшая – інжынер-эканаміст. Магчыма, прыцягненне сталіцы, дзе яны жывуць, сямейныя клопаты не дазваляюць аддаваць чытанню шмат часу, але пры сустрэчах абмяркоўваем кніжныя навінкі. Гэта дапамагае мне арыентавацца ў цяперашніх літаратурных густах.

– Вас засмучае, што любоў да кнігі, якая захавалася ў нашага пакалення, не падзяляюць сучасныя юнакі і дзяўчаты?

– На любой сустрэчы з моладдзю – у бібліятэцы, кабінеце, актавай зале – заўсёды нагадваю вядомае выказванне стваральнікаў інтэрнэту: той, хто чытае кнігі, заўсёды будзе кіраваць тымі, хто бяздумна сядзіць за камп’ютарам. У сваю чаргу імкнуся адцягнуць увагу сваіх патэнцыяльных чытачоў ад манітораў і зацікавіць нашых навучэнцаў жывымі рэальнымі справамі. 

– Мяркуючы па тым, што сталі прызёрам упершыню абвешчанага конкурсу, вам гэта ўдаецца.

– Наша бібліятэка ўжо ў трэці раз адзначана на рэспубліканскім узроўні. У 1991-ым стала пераможцам конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Узнагароджана адпаведным дыпломам Міністэрства культуры і бібліятэчкай выданняў Івана Шамякіна з яго аўтографам. Гэта мой любімы пісьменнік, таму можаце ўсвядоміць радасць, што дагэтуль са мной, як толькі адкрываю кнігі! Памятаю, на ўручэнні прызоў мінчане заклікалі нас хутчэй пакідаць мясціны, забруджаныя Чарнобылем. Адказвала, што не панікуем, а працягваем працаваць. Хутка зноў была адзначана ў гэтым жа конкурсе. Узнагародай сталі дыплом і факсімільнае выданне першай беларускай газеты “Наша Ніва”.

– Сёлета вы занялі другое месца ў намінацыі “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”.

– Моцны імпульс да гэтага напрамку дзейнасці ў бібліятэчнай рабоце дало асвячэнне храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”), да прыходу якога адносіцца наш каледж. Рэгулярна запрашаем на гутаркі настаяцеля іерэя Сергія Крышталя, самі з задавальненнем удзельнічаем у духоўна-асветных праграмах, што праводзяцца ў храме, арганізуем у тым ліку і раённыя сустрэчы на дыхтоўнай базе нашай навучальнай установы. Шчаслівая, што ў бацюшку Сергіі знайшла аднадумца-бібліяфіла. Заўважаю, што думка аўтарытэтнага свяшчэнніка мае значны ўплыў на моладзь.

– Прыміце віншаванні з трэцім поспехам! Застаецца пажадаць вам новых поспехаў на шляху прыцягнення моладзі да спасціжэння вечнай таямніцы – кнігі.

ШЭСЦЬ з 29-ці ЛЕПШЫХ – з Пінскай епархіі ШЭСЦЬ з 29-ці ЛЕПШЫХ – з Пінскай епархіі

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: