| По благославению Архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана

telЗвоните: +375-29-370-30-93

О Храме и центре

ocentreЦентр координирует и финансирует благотворительную и социальную деятельность

"Белая горлица"

belaya gorlica-minВ 2014 году в социальном отделе было организовано движение «Белая горлица»

Пункт помощи

punkt-pomЗдесь можно оказать помощь нуждающимся семьям, инвалидам, одиноким людям

"Радость моя"

radost-moyaВ храме прихода цесаревича Алексея открыт детский театральный кружок


     Пишите нам и присылайте Ваши предложения на адрес:
 
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Пятыя Свята-Андрэеўскіе педагагічныя чытанні

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

chten-min“…Так уж Всевышний создал: МЫ – ЛЮДИ
Не когда дышим, а КОГДА ЛЮБИМ”

Пятыя Свята-Андрэеўскіе педагагічныя чытанні адбыліся на базе СШ №2 г. Лунінца.

Восеньскім канікулам у нашым раёне адпавядае традыцыйная сустрэча. У пяты раз раіліся сейбіты “разумного, доброго, вечного”, адны з якіх нясуць слова Божае ў сваіх прыходах, другія – даюць святло ведаў у класах вучням. Але мэта адна – удасканаленне чалавека, набліжэнне яго да вобраза Божага, да той асобы, якую задумваў пры стварэнні Гасподзь. Яна заклікае шукаць агульныя шляхі духоўна-маральнага выхавання моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы.


Шматлікіх прадстаўнікоў духавенства, настаўніцтва, грамадскасці вітаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч. Ён падкрэсліў: тэма сустрэчы адпавядае запавету аднаго з класікаў педагогікі, што “неабходнымі для кожнага чалавека прызнаюцца ўменне чытаць, пісаць і лічыць, веданне асноў сваёй рэлігіі і сваёй радзімы”. І кожны з удзельнікаў чытанняў, асэнсоўваючы гэту думку, выказваў сваю неабыякавасць да падзей мінулага, што з сучаснасці праецыруюцца ў будучыню. А яшчэ выступленні былі прасякнуты шчырай любоўю – да справы, якой служаць прамоўцы; да людзей, якім яны адрасуюць праз сэрца выпакутаваныя веды; да навакольнага свету, у якім, на жаль, усё менш міру...

Сёлетнія чытанні былі прысвечаны 1000-годдзю прастаўлення святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (+1015). Яго жыццё і цяпер можа быць прыкладам для кожнага, хто прагне збаўлення. Аб значэнні маючай адбыцца ў наступным годзе падзеі для народаў, якія выйшлі з адной калыскі – Кіеўскай Русі, паведаміў настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі іерэй Сергій Чыж. Бясцэнныя ўрокі бабулінага выхавання – аб уплыве роўнаапостальнай княгіні Вольгі на свядомасць унука гаварыў іерэй Сергій Крышталь, настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) г. Лунінца. Лейтматывам выступлення настаяцеля Свята-Троіцкага храма в. Вічын протаіерэя Фёдара Пуцько аб жыцці князя да і пасля Хрышчэння была бязмежная ўдзячнасць нашчадкаў за цывілізацыйны выбар Уладзіміра, які змяніўся сам (застаўшыся ў народзе пад імем Краснае Сонейка) і вызначыў гістарычны шлях усходніх славян.

Сёлета праваслаўны свет адзначаў 700-годдзе прападобнага Сергія Раданежскага. Верш у яго гонар у цудоўным выкананні настаўніцы СШ №4 Святланы Карпінскай стаў прысвячэннем усім імяніннікам. Удзельнікам юбілейнага хрэснага ходу ад Масквы да Сергіева Пасада быў іерэй Сергій Плотніцкі, які добра знаёмы лунінчанам па служэнню ў Свята-Крыжаўзвіжанскім храме. Цяпер як кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі бацюшка займаецца будаўніцтвам дабрачыннага прытулка “Рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў” і храма ў гонар святога цэсарэвіча Алексія.

Супярэчлівыя прыклады з гісторыі развіцця праваслаўя ў нашым краі прывёў настаяцель храма Нараджэння Багародзіцы в. Лахва протаіерэй Валерый Скрабец. Жартаўлівае завяршэнне яго прамовы ўтрымлівала глыбокі сэнс:

–Каб захаваць і вёскі, і храмы, іх трэба любіць. Без любві – як без вады: і ні туды, і ні сюды…

Увасабленнем слоў бацюшкі былі педагогі, якія авалодваюць бясцэнным багаццем ведаў і перадаюць яго сваім вучням. Аб тым, што 900-годдзе аўтара “Аповесці часовых год”, прападобнага Нестара Летапісца, Пячэрскага (+1114), якое адзначым 9 лістапада, – падзея ў гісторыі і царквы, і грамадства, нагадала настаўніца Лунінецкай гімназіі Ірына Грушэўская. Шматлікія архіўныя дакументы, апублікаваныя ў апошні час, прымушаюць да большай аб’ектыўнасці ў адносінах нават хрэстаматыйных гістарычных асоб, – гэта адзначыла настаўніца СШ №2 г. Лунінца Дзіяна Сладзінская на падставе новых фактаў аб нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863-1863 гг. Аб асаблівасцях вясельнага абраду на даваеннай Лунінеччыне паведаміла настаўніца гісторыі Вялуцкай СШ Вольга Волін са спадзяваннем на выкарыстанне духоўнай спадчыны продкаў і у ХХІ стагоддзі. Жыццясцвярджальным гімнам друкаванаму слову прагучала выступленне бібліятэкара СШ №1 г. Мікашэвічы Галіны Міронавай, якая пры актыўным удзеле адміністрацыі, настаўнікаў і вучняў у сваёй школе стварае музей буквара – кнігі, што не падуладна часу.

Нават пасля завяршэння чытанняў удзельнікі доўга не разыходзіліся, усхвалявана абмяркоўваючы пачутыя даклады і наведваючы выставы, арганізаваныя работнікамі ўстаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Супрацоўнік краязнаўчага музея Наталля Паўловіч прадставіла “Выратаваныя каштоўнасці” – іконы, якія былі канфіскаваны Брэсцкай мытняй і перададзены ў фонды. Трэба было бачыць, як многа людзей благагавейна схіляліся да гэтых святынь… Работнікі цэнтральнай бібліятэкі Аксана Максімчук і Таццяна Лазько расказвалі аб старажытных факсімільных выданнях, што, да гонару нацыі, адноўлены ў наш час. Ефрасін’еўскае і Слуцкае Евангеллі каштуюць вельмі дорага, знаходзяцца на адказным захоўванні, як і Біблія на трох мовах, фотаальбомы, прысвечаныя царственным страстацерпцам і Патрыярху Алексію ІІ, мастацкія ілюстрацыі па сюжэтах Старога і Новага Запаветаў... “Прыгажосць Божага свету” занатавалі ў сваіх малюнках вучні мастацкага аддзялення Лунінецкай ДШМ, выставу якіх падрыхтавалі выкладчыкі Сяргей Скіба і Станіслаў Баўкуновіч. Захапляючым завяршальным акордам, святочным падарункам да першай круглай даты чытанняў, стаў канцэрт народнага аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Наталлі Юрцэвіч. Многія выканаўцы – спевакі царкоўных хораў. Сугучна біблейскай ісціне гучалі музычныя шэдэўры, якія можна аб’яднаць назвай аднаго з іх – “Дзеля любві можна і памерці…”. Але і педагогі, і свяшчэннікі працуюць дзеля жыцця. Аб гэтым гаварылі ўдзельнікі чытанняў.

Загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Валянціна Богдан:

– Выступленні настолькі захапілі слухачоў, што, здавалася, было чутна, як біліся іх сэрцы. Напярэдадні чытанняў мы з метадыстам Аленай Іванаўнай Юрко, арганізатары, вельмі хваляваліся. І ноччу ў мяне нарадзіўся верш. Аб простых ісцінах, аб дабры, што перамагае зло, аб чалавечнасці. І менавіта гэтымі радкамі, замест афіцыйных фраз, захацелася закрыць чытанні...

Кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі Пінскай епархіі, настаяцель храма ў гонар святога пакутніка дзіця Гаўрыіла Беластоцкага г. Пінска іерэй Віктар Сачкоўскі:

– Святая царква праз Евангелле кожнаму дае маральныя арыентыры, якія правераны тысячагоддзямі. Сэнс жыцця не можа быць у спажыванні – толькі праз духоўнае ўдасканаленне пралягае шлях у Царства Нябеснае. Шмат чуў пра Свята-Андрэеўскія чытанні. Упершыню прысутнічаў і пераканаўся, што гэта – Богаўгодная справа. Жадаю лунінчанам, каб заўсёды выступленні былі такімі ж глыбокімі, а кола ўдзельнікаў – шырэйшым, каб чытанні, што цяпер можна назваць нават епархіяльнымі, набылі статус міжнародных.

Дырэктар СШ №2 г. Лунінца Мікалай Гарадкавец:

– Вядома хрысціянская ісціна, што вера без спраў ёсць мёртвая. Аналагічна лічым і ў грамадстве: слова павінна пацвярджацца справай. Нядаўна нашы вучні правялі кірмаш міласэрнасці. Вырашылі выручаныя сродкі накіраваць на ўзвядзенне дзіцячага хоспісу ў Пінскай епархіі.

Бібліятэкар політэхнічнага каледжа Вера Скіба:

– Упершыню была слухачкай чытанняў. Дрыжалі рукі, калі дакраналася да сапраўдных святынь – і ікон, і кніг, захаплялася здольнасцямі юных мастакоў. Перапаўняў гонар за шчырасць служэння нашых свяшчэннікаў, за творчасць апантанных, таленавітых людзей, якія ёсць у кожнай прафесіі – і ў сферы адукацыі, і ў сферы культуры. Такі духоўны патэнцыял годны адпавядаць уяўленню пра нашу чыстую, светлую, Белую Русь…

Фота іерэя Іаана ГАРБУНОВА

 Пятыя Свята-Андрэеўскіе педагагічныя чытанні  Пятыя Свята-Андрэеўскіе педагагічныя чытанні  Пятыя Свята-Андрэеўскіе педагагічныя чытанні

НАШИ РЕКВИЗИТЫ

Свято – Варваринский женский монастырь в г. Пинске, Пинской епархии, Белорусской Православной Церкви, г. Пинск, Брестская обл., ул. Горького,33

УНП 200699783, текущий (расчётный счёт) №BY05PJCB30155202191010000933 бел.рублях
В «Приорбанк» ОАО ЦБУ 506 г. Пинск, БИК PJCBBY2X

Пишите нам на адрес  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • Я хочу помочь
  • Мне нужна помощь
  • Оказание помощи
  • Группа Ал-Анон
  • Антинаркотическая деятельность
  • Анастасис

pomochХотите помочь нуждающимся людям?

Если Вы неравнодушный человек и хотите помочь людям, попавшим в тяжелую ситуацию, заполните, пожалуйста, данную форму. В конце нажмите кнопочку "Отправить". Мы свяжемся с Вами. Спаси Вас Господи!!!


Заполнить форму

nujna-pomochМне нужна помощь

Если Вы нуждаетесь в помощи, заполните, пожалуйста, следующую форму. В конце нажмите кнопочку "Готово". Мы свяжемся с Вами.


Заполнить форму

saytyЕсли Вы попали в тяжелую жизненную ситуацию, на этих сайтах окажут необходимую помощь.

Семейство сайтов "Пережить.ру"

Как пережить развод, расставание  О настоящей любви  Для тех, кто не хочет жить  Если умер близкий  Преодолеть последствия насилия

Al-anonАлкоголизм - болезнь семейная.

Если алкоголик напрямую зависим от алкоголя, то близкие и родственники — зависят от алкоголика, они — созависимые. Для таких людей уже без малого двадцать лет в Беларуси существуют группы взаимопомощи Ал-Анон. Группы работают по той же 12-шаговой программе, что и Анонимные Алкоголики (АА).

Контактный телефон +375-29-8-333-291 (МТС), 36-63-09 Галина

Подробнее    12 шагов в Ал-Анон

НашелсяСайт Противнарко.ру является официальным информационным ресурсом Координационного центра по противодействию наркомании ОЦБСС

Сайт создан с целью профессиональной обработки и предоставления информации, касающейся антинаркотической деятельности Русской Православной Церкви.

anastasis-minКонтакты реабилитационного центра для наркозависимых "Анастасис":

+375 (29) 557 86 41 Турбол Степан Николаевич, +375 (29) 784 18 20, 8-01562-76644, Тел./факс: 8-01562-76669

почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. сайт: http://www.anastasis.by/

Подписка на новости с нашего сайта

НАПИШИТЕ ВАШ E-MAIL АДРЕС: